Ціханоўскую і Цапкалу абвясцілі ў крымінальны вышук Расіі
Святлану Ціханоўскую ў Расіі абвясцілі ў крымінальны вышук. Асабістыя звесткі Ціханоўскай апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Расіі, піша Свабода.

Вышук звязаны з завядзеннем крымінальнай справы, іншых падрабязнасцей няма.

Скрыншот tut.by
Пазней стала вядома, што пераабвешчаны ў вышук у Расіі ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі Валерый Цапкала. Улетку ён ужо быў у вышуку. Але ёсць пазнака, тая картка забраная з базы МУС Расіі, піша Еўрарадыё.