Тэрмінова: Хапун у Слоніме
З
самай раніцы, 25 сакавіка, у Слоніме пачалося дзікае паляванне на грамадскіх
актывістаў.

Каля ўласнай хаты ў Слоніме супрацоўнікі ДПС затрымалі сябра
Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Уладзіміра Літвіна. Калі Уладзімір
запытаўся,за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі ДПС сказалі, што за ўдзел у
слонімскім “Маршы недармаедаў”. Маўляў, ім загадалі затрымаць і прывесці ў
пастарунак.

Уладзімір Літвін
Цяпер Уладзімір Літвін знаходзіцца ў Слонімскім РАУС.
Раніцай
супрацоўнікі Слонімскага РАУС затрымалі і кіраўніка Слонімскай суполкі БХД
Івана Бедку. Затрыманне адбылося тады, калі Іван ішоў са свайго дому ў гараж.

Іван Бедка
Цяпер
Іван Бедка знаходзіцца ў памяшканні Слонімскага РАУС. Да Івана Бедкі ўдалося
датэлефанавацца, які паведаміў, што сёння ўсе супрацоўнікі міліцыі на працы. “У
памяшканні міліцыі нейкая трывожная атмасфера. Міліцыянеры пішуць пратаколы,
нейкія дакументы, кудысці бегаюць і прыбягаюць. Я сяджу ў адным з пакояў РАУС і
чакаю, што далей будуць са мной рабіць”, -- паведаміў нашаму карэспандэнту Іван
Бедка.

Павел Севасцьян
Слонімскага
грамадскага актывіста Паўла Севасцьяна сёння раніцай таксама затрымалі, калі ён
ішоў у краму. Маёр міліцыі сказаў, што неабходна з імі пад’ехаць у Слонімскі РАУС,
для таго каб даць тлумачэнні наконт “Марша дармаедаў”. Паўла пасадзілі ў машыну
і прывезлі ў РАУС. Там ён ужо тры
гадзіны “дае длумачэнні”.

Міхась Сошка
Грамадскія
актывісты Алесь Масюк і Міхась Сошка схаваліся ў адным з дамоў Слоніма. Але іх
міліцыянты вылічылі і чакаюць, калі тыя выйдуць на вуліцу, каб іх затрымаць.

Алесь Масюк
У слонімскім пастарунку знаходзіцца і Віктар Марчык, якога асудзілі на 5 сутак арышту.

Віктар Марчык