Затрыманых на Фабрыцыўса даставілі ў суд
Маладых людзей, затрыманых учора, 24 сакавіка, на вул. Фабрыцыўса, 4, дзе праходзіў збор рэчаў для адміністрацыйна арыштаваных, сёння даставілі ў суд Маскоўскага раёна.

Усіх, каго ўчора затрымалі на вул. Фабрыцыўса, 4, дзе праходзіў збор рэчаў для адміністрацыйна арыштаваных пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка, вінавацяць па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства". Вядома, што шмат да каго з затрыманых увечары прыходзілі з аглядамі і вобшукамі.
У судзе справы размеркаваныя ўжо па суддзях, аднак грамадзян пакуль у будынак суда не пускаюць.
Паводле spring96.org