У Мінску перакрыты праспект. Людзей не выпускаюць з грамадскага транспарту
Паступаюць паведамленні пра тое, што цэнтр сталіцы перакрыты.
![На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Фота Арцёма Лявы На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/17496145_10212408540750053_893307230_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Фота Арцёма Лявы
Калі будзеце планаваць сённяшні маршрут, майце на ўвазе: грамадскі транспарт не спыняецца на праспекце.
Праспект Незалежнасці перакрыты. За метро Плошча Якуба Коласа стаяць кардоны, нікога, акрамя мясцовых жыхароў, у якіх правяраюць рэчы, не прапускаюць. Мітынгоўцы збіраюцца каля на падыходах, каля вуліцы П.Броўкі.
У раёне парка Чалюскінцаў стаяць кардоны, ідзе праверка дакументаў, людзей не пускаюць далей у бок Акадэміі Навук: раяць "пагуляць у іншым месцы".