Турцыя «атрымала, чаго хацела» і цяпер не супраць Швецыі і Фінляндыі ў NАТO
Анкара падтрымала ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў NАТO, бо "атрымала тое, чаго хацела".
Генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг заявіў, што Турцыя, якая да апошняга часу былая адзіным сябрам NАТO, што не ўхваляў уступленне ў альянс Фінляндыі і Швецыі, цяпер гатовая падтрымаць кандыдатуры гэтых краін, паведамляе ВВС.
У сваім выступе Столтэнбэрг сказаў, што пытанні Турцыі да Швецыі і Фінляндыі знятыя — і лідары трох краін падпісалі мемарандум аб падтрымцы Турцыяй уступлення краін у NАТO.
Сярод пытанняў Анкары да патэнцыйных партнёраў па альянсу была падтрымка імі "Працоўнай партыі Курдыстана", якая ў Турцыі лічыцца тэрарыстычнай групоўкай.
Столтэнберг абвясціў, што ў рамках пагаднення Анкара дамаглася ад Швецыі і Фінляндыі абяцання аб экстрадыцыі абвінавачаных Стамбулам у тэрарызме мігрантаў назад у Турцыю.
"Экстрадыцыя — гэта высакародная рэч, якую робяць саюзнікі па NАТO з людзьмі, асуджанымі за тэрарыстычную актыўнасць", — падкрэсліў Столтэнберг. Адметна, што ён у сваёй заяве назваў "Працоўную партыю Курдыстана" тэрарыстычнай арганізацыяй.
Турэцкі ўрад у афіцыйным каментары адзначыў, што "атрымаў тое, чаго хацеў" на перамовах са Швецыяй і Фінляндыяй.