Тышкевіч: Мінск не рызыкнуў сапсаваць адносіны з Украінай, у Крым паслалі каго не шкада
Аналітык Украінскага цэнтра будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра візіт беларускай дэлегацыі ў Крым.
— Такім чынам, пасля заявы Лукашэнкі па Крыме ў інтэрв'ю Кісялёву паўстала пытанне пацвярджэння гучных фраз. Або дакумент або дзеянні, — піша Тышкевіч у сваім тэлеграме. — Пра гэта наўпрост і заявіў Пяскоў.
У якасці фармальнай падставы «прыехаць» можна было лічыць урачыстасці, прысвечаныя Максіму Багдановічу. Усё ж такі —130 гадоў. Анансавалі візіт беларускай дэлегацыі ў Крым.
Яна і прыехала. У вельмі пацешным складзе: аналітыкі (праўладныя) Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзермант, кіраўнік аргкамітэта прарасійскай партыі "Саюз" Сяргей Лушч, аналітык БІСІ Аляксей Аўдонін і намеснік старшыні Руху "Белая Русь" Аляксандр Шацько.
З аднаго боку, ніхто з названых не займае хоць нейкіх значных пасадаў у сістэме ўлады. З іншага — Аўдонін павінен прадэманстраваць сувязь з адміністрацыяй прэзідэнта, Шацько тыпу прадстаўнік палітычных элітаў. Гэта калі моцна напружыцца.
Такім чынам, у Мінску вырашылі пакуль не рызыкаваць разрывам адносінаў з Украінай. Падстрахаваліся і паспрабавалі сфарміраваць дэлегацыю з тых, каго не шкада.
Маскву гэта наўрад ці задаволіць. Таму на крымскую тэму Лукашэнка будуць тузаць далей. З выдумкай, запалам і настойлівасцю. Будзе цікава…
Паводле gazetaby.com