ЗША дадуць Украіне 20 мільёнаў долараў на ахову мяжы з Расіяй і Беларуссю

Украінская дзяржаўная памежная служба і амбасада ЗША ў гэтай краіне падпісалі праект узмацнення магчымасці ГПСУ ў сферы бяспекі паўночнай і ўсходняй мяжы Украіны.

i0e6b91ngwsoepshuzp95jw3zew0weliwuddrwpo.jpg

Гэта адбылося ўчора ў Галоўным цэнтры падрыхтоўкі асабістага складу Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў Чаркаскай вобласці. Па словах начальніцы аддзела па міжнародных пытаннях у сферы барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў і праваахоўных пытанняў амбасады ЗША ва Украіне Сары Лангенкамп, рэалізацыя праекта стартуе са студзеня 2022 года, а агульная разгляданая сума дапамогі — 20 млн долараў.

Праект накіраваны на прадастаўленне тэхнічнай дапамогі для павышэння эфектыўнасці пры ахове паўночнай і ўсходняй мяжы Украіны і для процідзеяння ўзнікаючым пагрозам нацыянальнай бяспекі краіны. Ён прадугледжвае магчымасць прадастаўлення Дзяржпамежслужбе беспілотных авіяцыйных сістэм, спецтранспарту, сродкаў відэаманіторынгу, сувязі, экіпіроўкі.

«Гаворка ідзе аб забеспячэнні перш за ўсё неадкладных і першачарговых патрэбаў лінейных падраздзяленняў дзяржаўнай мяжы, аб абароне нашага персаналу, аб забеспячэнні асабістай бяспекі, аб камфортнасці знаходжання ў палявых умовах, аб якасным выкананні задач на дзяржаўнай мяжы. Мы маем сёння вельмі няпростую сітуацыю на ўсходзе Украіны, на паўночных межах, і гэты тэхнічны праект супрацоўніцтва якраз і накіраваны на ўзмацненне бяспекі на мяжы», — адзначыў першы намеснік старшыні ГПСУ Уладзімір Нікіфарэнка.

Лангенкамп падкрэсліла, што візіт прадстаўнікоў ЗША «вельмі своечасовы, паколькі Украіна перажывае няпростыя часы і беспрэцэдэнтныя выклікі на межах», перадаеreform.by са спасылкай на прэс-службу МУС Украіны.