У інтэрнэце з'явілася петыцыя з патрабаваннем аб'явіць расійскага амбасадара персонай non grata
Стваральнікі петыцыі лічаць, што паводзіны Бабіча вядуць да "падрыву сяброўскіх адносінаў між краінамІ".
"Улічваючы камандны тон пасла Расіі Бабіча М.В., які не разумее розніцы між федэральнай акругай Расійскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, што, лічым, вядзе да падрыву сяброўскіх адносінаў між нашымі краінамі, просім у адпаведнасці з арт.9 і арт.43 Венскай канвенцыі ад 18.04.1961 "Аб дыпламатычных адносінах" аб'явіць амбасадара Расійскай федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча, persona non grata." — пішуць стваральнікі.
Зварот плануецца накіраваць у Міністэрства замежных спраў Беларусі.
На момант публікацыі петыцыя сабрала 58 подпісаў