Рымашэўскі: Бабіч павінен быць высланы з Беларусі
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падтрымаў ацэнку беларускага МЗС у дачыненні да дзеянняў і выказванняў расійскага пасла Міхаіла Бабіча і заявіў пра тое, што амбасадар павінен быць высланы з Беларусі.
![16ed2dd6_d6bc_4ea7_9d53_20fe6358ab7e_w1023_r1_s_1.jpg 16ed2dd6_d6bc_4ea7_9d53_20fe6358ab7e_w1023_r1_s_1.jpg](/img/v1/images/16ed2dd6_d6bc_4ea7_9d53_20fe6358ab7e_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД, заявіў:
— Маскоўскім хамам не месца на беларускай зямлі! Цалкам згодны з
ацэнкай беларускага МЗС у дачыненні да дзеянняў і выказванняў расейскага амбасадара.Бабіч сапраўды ўвесь
час паводзіць сябе тут, як
намеснік цара на акупаванай тэрыторыі. Такая пазіцыя ніяк не спрыяе нармальным
адносінам паміж Беларуссю і Расеяй.
Лічу, што ён ўжо дастаткова зрабіў заяваў, якія не
дазваляюць яму далей знаходзіцца ў Беларусі. Бабіч павінен быць неадкладна
высланы з краіны.
bchd.info