Затрыманы Максім Вінярскі

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Павал Севярынец і жонка Максіма, Алёна.

vinyarski.jpeg.jpg


Максім Вінярскі быў затрыманы ля дома зранку, калі гуляў з сабакам у 8.30 - паведаміла ягоная жонка Алёна у Фэйсбуку.

"Макса затрымалі каля дома з сабакам. Пазванілі на мой нумар, паведамілі, дзе стаяць, каб забрала сабаку. Праз 5 хвілін з'ехалі, не дачакаўшыся. макс пазваніў з машыны: яго некуды вязуць з сабакам. Па словах міліцыі "вводная ізменілась". Міліцыянт, які званіў мне, не адказвае."


У судзе Фрунзенскага раёну актывісту далі 10 сутак арышту.
Нагадаем, раней ў Курапатах акрамя Максіма Вінярскага затрымліваліся актывісты Вольга Мікалайчык, Мая Наўмава, Леанід Кулакоў, Дзяніс Урбановіч,