У Мінску абмяркуюць развод войскаў і пастаўкі электраэнэргіі на Данбасе
Учора ў Мінску працавала падгрупа па пытаннях бяспекі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Бакі абмяркоўвалі магчымасьць падпісання пагаднення аб разьвядзенні сілаў на лініі сутыкнення на Данбасе.

Амбасадар Марцін Сайдзік падчас аднаго з мінулых паседжанняў Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску
Гэта тое, што тыдзень таму анансавалі міністры замежных спраў ФРГ і Францыі падчас візіту ў Кіеў. Вядома, што падгрупа ўчора парафавала пагадненне, сёння на паседжанні Трохбаковай кантактнай групы яго павінны падпісаць.
Гэтая дамова не з'яўляецца нейкім нечаканым прарывам, пагадненне прадугледжвае стварэнне трох зонаў бяспекі: у Залатым, Пятроўскім і Станіцы Луганскай, пра што ўжо вяліся перамовы на працягу апошніх трох месяцаў, прычым спачатку ішла размова пра 12 такіх зонаў на лініі сутыкнення, адкуль на 2 кіламетры з кожнага боку маюць адвесці зброю і войскі, а маніторынгавая місія АБСЕ будзе кантраляваць гэты працэс.
Другая важная падзея, якая чакаецца сёння ў Мінску падчас паседжання Трохбаковай кантактнай групы, — сустрэча міністраў энэргетыкі Расіі і Ўкраіны для абмеркавання праблемаў аднаўлення электразабеспячэння на Данбасе.
Акрамя гэтага, прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка плануе зноў узняць пытаньне абмену палоннымі, якое было размарожанае пасьля таго, як у мінулую суботу вызвалілі ўкраінцаў Уладзіміра Жамчугова і Юрыя Супруна ў абмен на 4 баевікоў.
Трохбаковая кантактная група таксама разглядае дарожную мапу па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе і прапановы змяненняў у стратэгіі і фармаце перамоваў ад амбасадара Марціна Сайдзіка і іншых заходніх дыпламатаў, а таксама прапанову Украіны аб стварэнні новай падгрупы — па вяртанні кантролю Кіева над захопленым Расеяй участку дзяржаўнай мяжы на Данбасе.
Паводле svaboda.org