У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча
У Мінску будуць судзіць Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка
незалежнай Беларусі, старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Прычына — удзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса,
які 15 траўня прайшоў у парку Янкі Купалы.

Разгляд адміністрацыйнай справы Шушкевіча пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Палітыка абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Падобныя суды чакаюць і некаторых іншых удзельнікаў кангрэса, інфармуе БелаПАН.
Як вядома, арганізатары мерапрыемства не змаглі атрымаць дазвол на правядзенне яго ў памяшканні, таму вымушаныя былі сабрацца ў парку. Яго мэтай была названая кансалідацыя апазіцыйных сілаў. Сярод удзельнікаў былі такія апазіцыйныя дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык.
Паводле «Еўрарадыё»