У Пентагоне лічаць, што РФ не блефуе і сапраўды мае намер напасці на Украіну
Кіраўнік ваеннага ведамства Лойд Осцін у інтэрв’ю тэлеканалу ABC сказаў, што ля мяжы размешчана «ўсё, што трэба для паспяховага ўварвання».

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін
Кіраўнік ваеннага ведамства ЗША Лойд Осцін у інтэрв’ю тэлеканалу ABC сказаў, што ля мяжы размешчана «ўсё, што трэба для паспяховага ўварвання — не толькі баявое ўзбраенне, але і сродкі лагістычнай і медыцынскай падтрымкі, а таксама авіяцыя». Сёння прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што, паводле яго даных, Расія мае намер напасці ў найбліжэйшыя дні.
Осцін таксама падтрымаў заяву Байдэна. Ён пацвердзіў, што «атака можа адбыцца ў кароткія тэрміны». У Маскве неаднаразова заяўлялі, што не плануюць уварванне.
Зараз міністр абароны ЗША знаходзіцца ў рабочай паездцы па Усходняй Еўропе. Поўную версію інтэрв'ю з ім тэлеканал ABC абяцае апублікаваць у нядзелю.