У самаабвешчанай ДНР пачалі эвакуацыю на тэрыторыю Расіі жанчын, дзяцей і старых
Жыхароў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі эвакуююць у Растоўскую вобласць Расіі, паведамляе www.interfax.ru.
Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін тлумачыць, што рашэнне
аб эвакуацыі насельніцтва прынята з-за “магчымага наступлення з боку ўкраінскай
арміі”.
У сваім відэазвароце, апублікаваным у пятніцу, Пушылін заявіў: "З сённяшняга дня, 18 лютага, арганізаваны масавы, цэнтралізаваны выезд насельніцтва ў Расійскую Федэрацыю. У першую чаргу эвакуацыі падлягаюць жанчыны, дзеці і людзі сталага веку".
Зрэшты, услед за ДНР да эвакуацыі ў Расію пачалі заклікаюць і ў самаабвешчанай ЛНР. Мужчын заклікаюць узяць у рукі зброю, а насельніцтва — у самыя кароткія тэрміны выехаць на тэрыторыю Расіі.
Ён дадаў, што "па дамоўленасці з Расійскай Федэрацыяй у Растоўскай вобласці гатовыя месцы для размяшчэння грамадзян", ды запэўніў, што "эвакуяваныя будуць забяспечаны ўсім неабходным.