У ДНР і ЛНР абвясцілі пра ўсеагульную мабілізацыю

Нядаўна прызнаныя Расіяй Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» абвясцілі мабілізацыю на сваіх тэрыторыях.

6617355.jpg


Кіраўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін паведаміў, што падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі.
«Заклікаю землякоў, якія знаходзяцца ў запасе, прыбыць у ваенныя камісарыяты. Сёння мною падпісаны ўказ аб усеагульнай мабілізацыі. Звяртаюся да ўсіх мужчын рэспублікі, здольных трымаць у руках зброю, устаць на абарону сваіх сем'яў, сваіх дзяцей, жонак, маці. Сумеснымі намаганнямі мы даможамся жаданай і неабходнай нам усім перамогі».
Мабілізацыю правядуць на ўсёй тэрыторыі ДНР. Пушылін таксама «пастанавіў паставіць тэхніку для патрэб Узброеных сіл, іншых воінскіх фарміраванняў і органаў»,адзначае расійскае выданне «Медуза».
Таксама стала вядома, што і кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Леанід Пасечнік падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі.