У рэгіёнах судзяць удзельнікаў маршу недармаедаў
Сёння ў судах Гародні і Магілёва адбудуцца разгляды адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся 15 сакавіка. Па падліках праваабаронцаў, у абласных цэнтрах супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора больш за 15 чалавек.
![sud_4.jpg sud_4.jpg](/img/v1/images/sud_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гародня. Стала вядома, што на дваіх удзельнікаў акцыі 15 сакавіка, якія былі ў масках, склалі пратаколы правапарушэння пратаколы. Гэта Раман Кац і Андрэй Кніга. Яшчэ аднаго, непаўнагадовага, адпусцілі з РАУСа Ленінскага раёна ноччу.
Праваабаронцы высвятляюць лёс астатніх затрыманых, але у РАУСе інфармацыі не даюць і накіроўваюць у прэс-службу абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Старшыня Ленінскага суду Гародні адмовілася сустрэцца з праваабаронцамі, якія хацелі спраўдзіць інфармацыю пра суды, спаслаўшыся на непрыёмны дзень
Магілёў. Пакуль вядома, што у судзе Ленінскага раёна на 10 гадзін раніцы прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў Аляксандра Царука і Аляксандра Нажэнкі. На іх былі складзеныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт 23.4 КаАП). Пакуль яны ў ізалятары часовага ўтрымання. Праваабаронцы паведамляюць, што сярод затрыманых учора – Аляксандра Страха няма.
Паводле spring96.org