Ва Украіне дзяржслужбоўцам забаранілі крытыкаваць улады

Украінскі ўрад абавязаў дзяржслужбоўцаў устрымлівацца ад публічнай крытыкі органаў улады і службовых асоб.



svaboda.jpg

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабміна "Аб зацвярджэнні Правілаў этычных паводзін дзяржаўных служачых" № 65 (рэдакцыя ад 2016/02/11).

 

Адзначаецца, што прыняцце акта ўводзіць адзіныя абавязковыя патрабаванні да стандартаў этычных паводзін, годнасці ў дзейнасці дзяржаўных службоўцаў, а таксама будзе спрыяць недапушчэнню ціску з боку прадстаўнікоў бізнесу або палітычных сіл на службовых асоб дзяржаўных органаў.

 

Гаворка ідзе пра тое, што службоўцы павінны прытрымлівацца наступных прынцыпаў: служэнне дзяржаве і грамадству; годныя паводзіны; прыстойнасць; лаяльнасць; палітычная нейтральнасць; празрыстасць і падсправаздачнасць; добрасумленнасць.

 

Пры гэтым лаяльнасць, як пераканы ўрад, прадугледжвае:

  • добрасумленнасць па выкананні рашэнняў Рады, прэзідэнта, кабінета міністраў і дзяржаўнага органа, у якім працуе дзяржаўны служачы, незалежна ад сваіх уласных перакананняў і палітычных поглядаў;
  • устрыманне ад любых праяваў публічнай крытыкі дзейнасцi дзяржаўных органаў, іх службовых асоб;
  • карэктнае стаўленне да кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўнага органа пры выкананні дзяржаўным служачым сваіх абавязкаў.

 

Адзначаецца, што за парушэнне гэтых правілаў дзяржслужачых чакае дысцыплінарная адказнасць згодна з законам.

 

Паводле “Уніан