Кіраўнік Еўракамісіі: Украіна не ўступіць у ЕС і НАТА ў бліжэйшыя 20 гадоў
Украіне трэба будзе мінімум 20 гадоў, каб стаць сябрам Еўрапейскага саюза або НАТА. Пра гэта 3 сакавіка ў Гаазе заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
"Адназначна, Украіна не зможа стаць членам Еўрасаюза ў бліжэйшыя 20-25 гадоў і сябрам НАТА таксама", — заявіў Юнкер.
Адзначаецца, што Юнкер зрабіў свае каментары ў кантэксце рэферэндуму аб зацвярджэнні Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага саюза, які адбудзецца ў Нідэрландах 6 красавіка 2016 года. На рэферэндуме грамадзянам будзе прапанавана адказаць на пытанне: "Вы за ці супраць ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі Еўрапейскага саюза і Украіны?".
Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што да ўступлення ў НАТА краіне спатрэбіцца мінімум шэсць-сем гадоў, каб адпавядаць усім патрабаванням гэтай арганізацыі.
Паводле: kasparov.ru