Валенса разам з Клічко ушанаваў ахвяраў Майдана і АТА

Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру, дысідэнт і экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса наведаў Кіеў, дзе з мэрам украінскай сталіцы Віталём Клічко прыняў удзел ва ўшанаванні герояў Майдана:



620_400_1412465264_2885.jpg

— Прыехаў з самым багатым чалавекам Польшчы, ён таксама думае, што тут зрабіць для Украіны яшчэ. Дакладна дапаможа тым людзям, у якіх такое няшчасце, якія з’яўляюцца героямі Украіны. Можаце верыць у тое, што Польшча зробіць усё, што магчыма. Я думаю, што Украіне патрэбная згода, маеце шмат прэтэнзій да сябе і слушна, вы павінныя быць разам, бо маеце знешняга ворага.

Лех Валенса не ўтрымаў слёз ускладаючы кветкі „Нябеснай сотні”. Таксама на Майдане Незалежнасці Клічко і Валенса выпусцілі ў неба галубоў, якія з’яўляюцца сімвалам міру.

Віталь Клічко і польскі госць таксама наведалі Галоўны клінічны шпіталь сталіцы, дзе лечацца параненыя ў час антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскія вайскоўцы.

thumbs_620_400_1412465259-2675.jpeg


thumbs_620_400_1412465259-4405.jpeg


thumbs_620_400_1412465259-5425.jpeg


thumbs_620_400_1412465264-9138.jpeg


thumbs_620_400_1412465267-1581.jpeg


thumbs_620_400_1412465267-9856.jpeg


thumbs_620_400_1412465268-5130.jpeg


thumbs_620_400_1412465268-8911.jpeg


thumbs_620_400_1412465271-2155.jpeg


thumbs_620_400_1412465272-8654.jpeg


Беларускае Радыё Рацыя

Фота unian.net