Ноччу ў Кіеве судзілі "айдараўцаў". Адпусцілі пад заклад (відэа)

У ноч на 5 кастрычніка ў Пячэрскім судзе Кіева адбылося паседжанне па прадаўжэнню ўтрымання пад вартай "айдараўцаў" Валерыя Гаўрылава і Андрэя Равуцкага, якім інкрымінуюць выкраданне чалавека. Пра гэта паведамляе Hromadske TV.  

Па словах падазроных, яны выконвалі загад камандавання і затрымалі сепаратыста "Малыша", чыноўніка з Міністэрства аховы здароўя самаабвешчанай "ЛНР".

"Упаўнаважанаму па асабліва важных справах Ваеннай пракуратуры не хапіла аргументаў на карысць утрымання пад вартай. Абодвух"айдараўцаў" па чарзе выпусцілі прама ў зале суда", — адзначаецца ў паведамленні.

Згодна з артыкулам, у парушэнні якога абвінавачваюць "айдараўцаў", Равуцкаму і Гаўрылаву прыйдзецца ўнесці заклад на працягу 5 дзён.

"Суддзя устанавіў найменшы магчымы заклад: 20 мінімальных заробкаў, або 24 000 грывен. Але ўдзельнікаў батальёна тэрытарыяльнай абароны абурыў сам факт, што яны павінны плаціць грошы, калі самі не атрымліваюць дзяржаўных выплат месяцамі", — паведамляе Hromadske TV.

У сваю чаргу саветнік кіраўніка МУС Антон Герашчанка ў сваім Фэйсбук паведаміў, што затрыманы разам з "айдараўцамі" Малыш знаходзіцца на допыце ў СБУ.

"Яго ніхто нікуды не адпускаў. Кожны, у каго ёсць інфармацыя аб злачынствах былога начальніка ўпраўлення аховы здароўя Луганскай аблдзяржадміністрацыі, можа паведаміць яе па тэлефоне дзяжурнага СБУ — 235 55 18. Або выслаць на электронную пошту. З пазнакай — па справе П. Малыша экс-намесніка міністра ЛНР", — заявіў Герашчанка.

"Усё будзе рабіцца ў адпаведнасці з законам", — дадаў ён, кажучы пра допыт і збор доказаў па справе "айдараўцаў".

Нагадаем, гэта не першы выпадак судовага пераследу ўдзельнікаў АТА. 

Паводле Украінская праўда

 

відэа Громадське Телебачення