Чырвоны Крыж спыніў працу ва Украіне

Арганізацыя не стане ўвогуле згортваць працу ў краіне, аднак аперацыйная дзейнасць часова спыняецца.



kryzh_chyr.jpg

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара арганізацыі ва Украіне Аліну Мурзаеву. Паводле яе словаў, цяпер у прыярытэце — даставіць цела загінулага калегі яго сям’і і гэтым Чырвоны Крыж займаецца.

Яна адзначыла, што актыўная фаза дзейнасці Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ва Украіне спыненая ўсяго на некалькі дзён.

38-гадовы супрацоўнік арганізацыі Ларан дзю Паск’е, які займаў пасаду адміністратара ў гарадскім аддзяленні ў Данецку, загінуў 2 кастрычніка пасля таго, як каля яго офіса разарваўся снарад. Дзю Паск’е прыехаў ва Украіну болей за месяц таму. Да гэтага ён працаваў у Пакістане, Йемене, Гаіці, Егіпце і Папуа-Новая Гвінеі, паведамляе УНІАН.

euroradio.fm