«Весці ў тэлевізары раўнапраўны дыялог з уяўным Захадам — гэта ў беларускіх уладаў нармальная практыка»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачці» — пра асалівасці знешняй палітыкі рэжыму Лукашэнкі.

Фота reuters

Фота reuters

У чацвер сёй-той не заўважыў, што польскі прэзідэнт Дуда адмовіўся з ім фатаграфавацца на кліматычным саміце, піша тэлеграм-канал. Зноў. Трэці раз не заўважыў. Першы раз не заўважыў, яшчэ калі быў на саміце. Потым рэгулярна, але ў даволі аднастайных формах гэтага не заўважаў увесь беларускі тэлевізар.

Але ў трэці раз сёй-той не проста не заўважыў, што з ім адмовіліся фатаграфавацца. На гэты раз сёй-той не заўважыў, што гэта адмовіўся з ім фатаграфавацца. І таму патлумачыў беларускаму тэлевізару, як менавіта Дуда яму абыякавы. Ён бы, вядома, лепш патлумачыў гэта самому Дудзе. Калі б змог дагнаць. Але дагнаць не змог. Таму давялося тлумачыць беларускаму тэлевізару.

Таму што весці ў беларускім тэлевізары раўнапраўны дыялог з уяўным Захадам — гэта ў беларускіх уладаў нармальная такая дыпламатычная практыка. Ну а як ты будзеш весці раўнапраўны дыялог, калі ў цябе няма пад рукой ніводнага прадстаўніка Захаду? А тэлевізар пад рукой ёсць заўсёды. Таму раўнапраўны маналог з Захадам можна весці, не выходзячы з тэлевізара.

І я хачу табе сказаць, што апошнім часам гэты раўнапраўны маналог з калектыўным Захадам стаў асабліва ажыўленым. Учора ў Мінску прайшла цэлая канферэнцыя, на якой беларускія ўлады абмяркоўвалі з прадстаўнікамі калектыўнага Захаду як беларускім уладам перастаць адпраўляць на свае заходнія межы нелегальных мігрантаў. Таму што гэта вельмі важная праблема для ўсяго калектыўнага Захаду.


Глядзіце таксама

Прадстаўнікоў калектыўнага Захаду на канферэнцыі, праўда, не было. Таму яна прайшла ў рэжыме раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага маналогу. Прадстаўнікі беларускіх уладаў абмеркавалі паміж сябе, што яны адпраўляюць на межы мігрантаў, таму што Захад ва ўсім вінаваты.

Але беларускія ўлады на калектыўны Захад за гэта не крыўдзяцца. Беларускія ўлады і далей гатовыя весці з ім раўнапраўны маналог у сябе ў тэлевізары. Таму што санкцыі не працуюць. Дакладней працуюць, але беларускі росквіт ад іх квітнее толькі лепш, чым раней. Таму ад калектыўнага Захаду беларускім уладам нічога не трэба. Калектыўны Захад ім зусім абыякавы. Ну прыкладна, як гаранту стабільнасці абыякава, што прэзідэнт Дуда адмовіўся з ім фатаграфавацца.

Таму міністэрства як бы замежных спраў імкнецца прывабіць якога-небудзь прадстаўніка калектыўнага Захаду. Каб зрабіць раўнапраўны маналог яму асабіста, а не ў сябе ў не ў тэлевізары.

Таму што ў беларускай стабільнасці ёсць Расія, якая ім надзейны старэйшы хаўруснік. І беларускія ўлады баяцца, што Расія цяпер як небудзь дамовіцца з калектыўным Захадам без іх удзелу. І тады яны застануцца са сваім хаўруснікам сам-насам. А сам-насам з ім лепш не заставацца.

Вось хочацца, каб сам-насам не пакідалі, але зірнуць у вочы рэчаіснасці няма чым. Таму яны паціскаюць плечыкаміі робяць выгляд, што не разумеюць, чаго канкрэтна ад іх хочуць. Хоць ім даўно канкрэтна патлумачылі, што калі хочаш з кім-небудзь пагаварыць, то не трэба пасылаць сігналы свайму тэлевізару. Іх усё роўна ніхто, акрамя тэлевізара, непачуе. Трэба проста пачаць выпускаць палітычных закладнікаў у таварных колькасцях. І, галоўнае, неяк прымусіць сябе не набіраць пры гэтым новых.