Віктар Шэндэровіч: «Дрэсіраваны народ, дрэсіраваныя журналісты» (відэа)

Расійскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч пракаментаваў "прамую лінію" з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.  "Размова з народам" — паказчык "чарговай прыступкі дэградацыі краіны", лічыць ён.

www.liveinternet.ru

www.liveinternet.ru



Віктар Шэндэровіч у каментары інтэрнэт-каналу ARU.TV адзначыў, што каб каментаваць "прамую лінію", даўно не абавязкова яе глядзець.


"Першыя сем-восем разоў, верагодна, і можна было сабе гэта дазволіць, але потым ужо папросту як у Хармса — "нас усіх ванітуе", заўважыў Шэндэровіч.
"Гэтым разам даволі падрабязна вядома, як яна арганізоўвалася. Пра тое, што на два дні замкнулі ўсю масоўку ў нейкім падмаскоўным пансіянаце, які належыць Упраўленню справамі. Як іх дрэсіравалі, як іх нацягваюць на гэтыя пытанні, як іх вучылі, што рабіць. Яны сёння выканалі гэты нумар, выйшлі на манеж, скокнулі праз гэты абруч... Спадзяюся, іх пакармілі.
Гэта ў нас называецца "размовай з народам", — дрэсіраваны народ, дрэсіраваныя журналісты, — і ўсё гэта калі мае нейкае значэнне, то толькі як паказчык чарговай прыступкі дэградацыі краіны. Калі ў краіне пытанні карупцыі, злоўжыванне ўладай, вось гэты ўвесь "Левіяфан", рашаюцца толькі шляхам прарыву да цела гаспадара-цара-бацюхны, а іншых механізмаў няма, гэта толькі сведчанне ўзроўню дэградацыі. Сёння ў чарговы раз гэта было прадэманстравана.
Прычым гэта рукатворная дэградацыя. Канешне, народ прывучаюць — ужо даўно прывучылі і прывучаюць, — што так будзе і надалей. Што адзіны спосаб вырашыць праблему — гэта прарвацца да ног цара-бацюхны, паваліцца ў ногі. Тады, можа, праблема будзе вырашана. А можа, цябе пасадзяць, як таго будаўніка касмадрома, які год таму распавёў пра нявыплату зарплаты. Калі будзеш сябе дрэнна паводзіць, калі будзеш потым збіраць мітынгі — бунтаваць! — тады цябе пасадзяць. А калі будзеш пакорліва ляжаць каля ног у бацюхны, тады, можа, вырашаць тваю праблему".
Напрыканцы Віктар Шэндэровіч падагуліў: "Вось, уласна, і ўсё, што адбываецца цяпер, нічога новага. І каб атрымаць асалоду, зусім не абавязкова глядзець гэтую "прамую лінію".