Повязь часоў. Пра гісторыю і не толькі: артыкулы, якія варта перачытаць у 2023-м
Унікальныя факты і лёсы, вядомыя і невядомыя постаці беларускай і сусветнай гісторыі — у нашай рубрыцы «Повязь часоў». Прапануем вам тузін «вечназялёных» артыкулаў.
![_ljublju_belarus___roznae__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas.jpg _ljublju_belarus___roznae__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas.jpg](/img/v1/images/_ljublju_belarus___roznae__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рамуальд Траўгут. Лёс інсургента
![10_93_1.jpg 10_93_1.jpg](/img/v1/images/10_93_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён ведаў, што няроўная барацьба непазбежна скончыцца паразай, але адмовіўся выратаваць сабе жыццё, з’ехаўшы за мяжу. Пра лёс Рамуальда Траўгута чытайце ва ўрыўку з артыкула Уладзіміра Арлова.
«Турэцкі гамбіт»: На чыім баку былі ліцвіны падчас Крымскай вайны?
![273991415_488042416058331_4604233392177930221_n_logo_1.png 273991415_488042416058331_4604233392177930221_n_logo_1.png](/img/v1/images/273991415_488042416058331_4604233392177930221_n_logo_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пытанне, згадзіцеся, нязвыклае. Мы прымушаныя думаць, што, стаўшы паднявольнымі падданымі Расійскай імперыі, нашы продкі або ператварыліся ў патрыётаў-эмігрантаў, або безальтэрнатыўна гінулі за імперскія інтарэсы. Толькі не ўсе з іх зрабілі так. Сярод іх гучыць знакамітае імя Адама Міцкевіча. Але і імёны Юзафа Ягміна з Віленшчыны ці Аляксандра Матушэвіча з Мазыршчыны, Ігнацыя Яцкоўскага з Наваградчыны і іншых афіцэраў і жаўнераў годныя таго, каб пра іх ведалі.
Гісторыя дзяцінства: як апраналі дзетак нашыя продкі
![mal_0_tizer_1.png mal_0_tizer_1.png](/img/v1/images/mal_0_tizer_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А вы калі-небудзь задумваліся, як апраналі дзетак у мінулыя часы? Якой была дзіцячая мода нашых продкаў? Гэта сёння мы звыкліся, што ружовая сукенка — прыкмета ўбору дзяўчынкі, а блакітны гарсэт — тыповы для хлопчыка. Але насамрэч так было не заўсёды.
Жорсткі і крыважэрны мядзведзь. Як выяўлялі Расію ў заходняй палітычнай карыкатуры
![mal_35_1.jpg mal_35_1.jpg](/img/v1/images/mal_35_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па падліках даследчыкаў, ад пачатку XVIII ст. і да 1917/18 гг. на Захадзе было выпушчана больш за дзве сотні сатырычных гравюр і палітычных карыкатур, на якіх выява Расіі прадстаўлена ў выглядзе мядзведзя (часам у ашыйніку, намордніку, на прывязі або са зброяй), або агіднага казака. Прычым у абсалютнай большасці выпадкаў вобраз падаваўся адмоўным.
Міф пра братэрства
![allegory_of_the_1st_partition_of_poland_crop_okladkowe_1.jpg allegory_of_the_1st_partition_of_poland_crop_okladkowe_1.jpg](/img/v1/images/allegory_of_the_1st_partition_of_poland_crop_okladkowe_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Былы пасол Расіі ў Беларусі спадар Мезенцаў заклапаціўся гісторыяй нашай краіны. На сустрэчы з Уладзімірам Макеем ён выказаўся, што ў гэтым годзе «адзначаецца 250 гадоў уваходжання беларускіх губерняў у склад Расійскай імперыі». Маўляў, гэта значная дата ў гісторыі нашых народаў і прынесла ім толькі дабро. А ці так усё было на самай справе?
Кёнігсберг. Калінінград. Каралявец. Дзівосная гісторыя месца, якое прыцягвае пільны геапалітычны позірк
![karanacyja_frydryha_iii_1.jpeg karanacyja_frydryha_iii_1.jpeg](/img/v1/images/karanacyja_frydryha_iii_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як правільна называць горад, створаны ў выніку злучэння трох гарадоў? Ці мела Беларусь шанцы атрымаць свае землі на Балтыцы? Давайце ўважліва разгледзім гэтыя пытанні.
«Засвяціла надзея вызвалення і вяртання да незалежнасці». Ігнату Дамейку — 220
![dee04f810be1e4512df962a0b78b2d1e_logo_1.jpg dee04f810be1e4512df962a0b78b2d1e_logo_1.jpg](/img/v1/images/dee04f810be1e4512df962a0b78b2d1e_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігнат Дамейка праславіўся ў далёкай Чылі, але маладосць навукоўца з сусветнай вядомасцю прайшла ў паўстанцкіх шыхтах на радзіме. Невядомыя эпізоды паўстання 1830-га Дамейка красамоўна занатаваў ва ўласных успамінах. Гістарычныя акалічнасці аўтар свядома пакідае без увагі, у сваім дзённіку ён апісвае толькі тое, што бачыў сам.
Беларускі суд. Фігуранты справы аб забойствах атрымалі высокія дзяржаўныя пасады
![sud_23_logo_1.jpg sud_23_logo_1.jpg](/img/v1/images/sud_23_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтыя падзеі адбыліся на паўднёвым усходзе Беларусі, на рацэ Сож, каля Рэчыцкай пушчы ў 1762 годзе. Гісторыя аб судовым працэсе, выраку і наступствах для абвінавачаных, якую цалкам можна ўявіць і ў сённяшняй Беларусі.
Берасьцейская крэпасьць у 1939-м. Пра што ня пішуць у падручніках
![bundesarchiv_bild_101i_121_0010_11__polen__deutsch_sowjetische_verhandlungen_1.jpg bundesarchiv_bild_101i_121_0010_11__polen__deutsch_sowjetische_verhandlungen_1.jpg](/img/v1/images/bundesarchiv_bild_101i_121_0010_11__polen__deutsch_sowjetische_verhandlungen_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крэпасьць-герой вядомая кожнаму ў Беларусі. Сюды возяць школьнікаў на экскурсіі, тут ладзіць сьвяточныя мерапрыемствы БРСМ. Але ці ведалі вы, што вайна прыйшла не 22 чэрвеня, а значна раней? Давайце разам пагартаем гераічныя старонкі абароны Берасьцейскай крэпасьці ў верасьні 1939-га.
Пяць найбольш жудасных лагераў савецкага ГУЛАГу
![lozunh_u_salaveckim_lahery_logo_1.jpg lozunh_u_salaveckim_lahery_logo_1.jpg](/img/v1/images/lozunh_u_salaveckim_lahery_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
СЛОН, Белбалтлаг, Бамлаг... Гэта не проста назвы, гэта гісторыя вынішчэння, катаванняў, смерці, прыніжэння і, адначасова, трываласці духу. А яшчэ гэта гісторыя выкарыстання паднявольнай працы асуджаных на «вялікіх камуністычных будоўлях».
Сын у закладніках, дачка без спадчыны. Бацькі і дзеці ў ВКЛ
![00_vokladka_5.jpg 00_vokladka_5.jpg](/img/v1/images/00_vokladka_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Якімі былі стасункі бацькоў і дзяцей у часы Вялікага Княства Літоўскага ў асяроддзі манархаў, магнатаў, шляхты, мяшчан і духавенства? Складанымі, як і ў наш час. Але былі і асаблівасці. І тое, што было звычайным у эпоху Шляхецкіх вольнасцей, у наш час падаецца нават вар’яцкім.
Беларускія мясціны Вільні. Шляхамі Францыска Скарыны
![001_letapisec_stikliu_4_yerchak_4322_logo_1.jpg 001_letapisec_stikliu_4_yerchak_4322_logo_1.jpg](/img/v1/images/001_letapisec_stikliu_4_yerchak_4322_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтым годзе мы адзначаем 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы». Скарына стаў першым, хто гэта зрабiў ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе. Чарговы выпуск гайда па беларускіх мясцінах Вільні мы прысвячаем беларускаму друку.