Асобы 2022 года. Артыкулы, якія варта перачытаць у 2023-м
Цягам мінулага года мы пазнаёмілі вас са многімі выбітнымі беларусамі. Імёны некаторых, як кажуць, на слыху. А іншыя зусім не медыйныя персоны і сталі сапраўдным адкрыццём.
ЯК СПРАВЫ? з Ангусам: З рок-н-ролам не атрымаецца зрабіць план на пяцігодку
Напачатку 1990-х слова «Ангус» у беларускіх аматараў металу асацыявалася спачатку з нашым суразмоўцам, а ўжо потым са знакамітым гітарыстам гурта AC/DC. Сённяшні госць рубрыкі «Як справы?», без перабольшання, легенда метал-сцэны не толькі беларускай, але і амаль усёй постсавецкай прасторы, лідар піянераў беларускага трэш-металу гурта «Тарнада» — Андрэй «Ангус» Піпко.
Паэтка Крысціна Бандурына: «Гэта маё месца, і я не гатовая яго аддаваць»
Днямі дзякуючы аднаму знакамітаму фільму ў Беларусі было толькі і размоў, што пра вымушаных эмігрантаў. А як гэта — заставацца тут і пісаць свабодныя вершы ў несвабоднай краіне? Пра гэта, а яшчэ пра беларускую паэзію і новы літаратурны праект паразмаўлялі з Крысцінай Бандурынай.
Мой хросны бацька Алесь Пушкін
Я прачытаў дзясяткі артыкулаў пра свайго хроснага бацьку, мастака Алеся Пушкіна, і хіба што адзінкі з іх мне спадабаліся, і вырашыў напісаць свой. Напісаць не пра нейкія мастацкія дасягненні хроснага бацькі, а пра тое, які ён для мяне — Алесь Пушкін.
Аляксандр Ждановіч: «Мне было вельмі балюча і страшна рабіць той выбар, але…»
Акцёра Аляксандра Ждановіча мы ўсе ведаем найперш як «Маляваныча» з «Калыханкі». І ён сапраўды любіць дзяцей. Аднак на творчай вечарыне ў Батумі ён выявіўся зусім з нечаканага боку.
Героі не паміраюць: Вітольд Ашурак — якім мы будзем яго помніць
21 траўня 2021-га, Беларусь ускалыхнула страшная навіна пра смерць палітвязня Вітольда Ашурка ў калоніі №17 г. Шклова. Афіцыйная прычына смерці — «спыненне сэрца». Да гадавіны гэтай сумнай даты беларускімі праваабаронцамі было прапанавана зрабіць 21 траўня Днём палітвязня, а мы проста ўзгадаем, якім быў Вітольд Ашурак і якую памяць па сабе пакінуў у лістах на волю.
Кацярына Колб: Мама навучыла мяне свабодзе і самастойнасці
«Неяк пасля таго, як мама была арыштаваная, Генры папрасіў пазваніць бабе. Ён ніколі не просіць. І вось тады мяне трошкі накрыла», — гаворыць Кацярына Колб, дачка палітзняволенай рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб. Яна з мужам і трохгадовым сынам Генры жыве ў ЗША, штаце Пенсільванія. Мы пагутарылі з Кацяй пра тое, якая Аксана мама і бабуля, і як яны яе чакаюць.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч: «Беларусы сёньня — гэта людзі з пашпартамі, але безь дзяржавы»
Мастацтва і культура заўсёды былі праваднікамі свабоды. Ва ўмовах, калі немагчыма сказаць і пачуць, менавіта галасы творцаў становяцца найбольш важнымі, найбольш гучнымі. Ад людзей, якія фармуюць светапогляд іншых, залежыць многае: на іх абапіраюцца ў цяжкія часы, яны становяцца арыенцірам для чытачоў, слухачоў, гледачоў. Можа быць, таму нам так важна чуць галасы сваіх любімых пісьменнікаў і паэтаў, музыкаў і актораў.
Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
Вядомая беларуская настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец расказвае ў інтэрв’ю «НЧ», як перажывае гэты складаны час, чаму цяпер цяжка знаходзіць словы, а таксама пра тое, што расказваць дзецям пра нашу паўсядзённасць і чаму нас могуць навучыць 30-я гады.
Пісьменнік Саша Філіпенка: Для мяне быць беларусам — не ставіць уласныя інтарэсы ніжэй
Саша Філіпенка — адзін з самых вядомых у свеце сучасных беларускіх пісьменнікаў. Пасля 2020 года ён стаў адным з галасоў Беларусі па-за межамі краіны: пісаў адкрытыя лісты еўрапейскім чыноўнікам, выступаў публічна ў СМІ і на розных мерапрыемствах па ўсёй Еўропе. Мы зрабілі вялікае інтэрв’ю з Сашам пра многія важныя рэчы, якія сёння хвалююць людзей і ўнутры Беларусі, і звонку.
Праваабаронца Наста Лойка: Праўда на нашым баку, а не на іх
Людзі, якія займаюцца правамі чалавека, пастаянна нагадваюць грамадству, што мы ўжо даўно знаходзімся на іншай прыступцы эвалюцыі — там, дзе непрымальны гвалт і дзе асоба мае права на паважлівае стаўленне да сябе. Пра тое, што такое «правы чалавека» і як жывецца праваабаронцам у цяперашняй Беларусі, мы пагаварылі з Настай Лойка — за некалькі тыдняў да яе затрымання.
Сяргей Гаранін: Узаемадапамога і салідарнасць сёння зачынены ў камерах
Навукоўцы рэдка выходзяць у публічную прастору і трапляюць пад увагу іншых, але ўнутры навуковай супольнасці ідзе сваё бурлівае жыццё. Пра тое, як на сённяшні дзень глядзіць чалавек навукі, мы пагаварылі з былым супрацоўнікам НАН Беларусі Сяргеем Гараніным.
«Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава
Навіна пра смерць Аляксея Стрэльнікава агаломшыла. Мы размаўлялі з ім у чэрвені, доўга і шчыра. Аляксею спадабаўся гатовы тэкст. Але праз некаторы час ён патэлефанаваў і папрасіў адкласці публікацыю. «Калі мяне ўсё ж пасадзяць, публікуйце адразу ж, пад маім імем», — сказаў ён.