Чым дыхала беларуская эканоміка ў 2022-м? Артыкулы, якія варта перачытаць у 2023-м

Беларуская эканоміка ў 2022-м чакана не дала рады. Пра што сведчаць артыкулы нашых аўтараў. Гартайце падборку!

_belarus_mekanomika_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg


Усюды крызіс, а ў Беларусі — «эканамічны цуд». Як COVID-19 паўплываў на беларусаў

_czalavek___horad___minsk___cemra_i_svjatlo__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1__1.jpg


Беларусы ставяцца да каронавіруса, як да кепскага надвор’я. Так, непрыемна, але што зробіш? Бо на беларускую эканоміку значна большы ўплыў аказаў палітычны крызіс, чым пандэмія COVID-19. Але эканамісты заўважылі некаторыя цікавыя нюансы.

Разбурэнне міфаў: «шокавай тэрапіі» не будзе

_pensijaner___babulja___zycce___pensii___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo_1.jpg


Асноўныя перасцярогі ды непрыняццё эканамічных рэформаў у беларусаў звязаныя з досведам 1990-х, і на гэтыя негатыўныя рэформы ўвесь час спасылаецца Лукашэнка. Маўляў, будзе хаос, мукі застанецца на тры дні, ды ўсё распрададуць ды раскупяць, і настане канец «сацыяльнай дзяржаве». Але адмыслоўцы кажуць, што ў выніку рэформаў, якія даўно наспелі, нават курс нацыянальнай валюты не пахіснецца. Ну, ці пахіснецца нязначна.

Ад «экспартнага цуду» да «экспартнага шоку»

regnum_picture_1461713041_normal_logo_1.jpg


У мінулым годзе ніхто не мог прадбачыць з’яўленне «экспартнага цуду». У гэтым годзе ніхто не прадбачыў маштаб санкцый, якія зваліліся на Беларусь з-за яе падтрымкі вайны ва Украіне. У выніку экспарт Беларусі ператворыцца на нішто.

Што будзе з беларускім рублём?

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1_logo_1.jpg


На фоне вайны ва Украіне і звязаных ёю санкцый Захаду, якія ўсё больш узмацняюцца, курс беларускага рубля адыгрывае падзенне сакавіка 2022 года. Таргі на валютнай біржы паказваюць яго рост да долара і еўра. Чаму так адбываецца і што чакае беларускі рубель надалей?

Эканоміка «без паліва»

2hkofio3qda_1.jpg

Ад 5 траўня паліва на беларускіх АЗС падаражэла на 2 капейкі. Гэта была б шараговая навіна для ранейшай Беларусі, але цяпер такая стандартная, падавалася б, працэдура, грае новымі фарбамі. Бо для падаражэння, падавалася б, няма ніякіх падстаў.

Дзмітрый Крук: Найгоршыя рэчы, звязаныя з дэфолтам, ужо адбыліся

unnamed_file_1_1_logo_1.jpg

«Сто гадоў такога не было, і вось зноў». Расія ўсё ж прыйшла да дэфолту па знешніх пазыках упершыню за 104 гады. 27 чэрвеня скончыўся льготны перыяд, на працягу якога Расія павінна была выплаціць крэдыторам працэнты па еўрабондах у памеры 100 мільёнаў долараў ЗША. Аплата да атрымальнікаў не дайшла.

Азбука паліталогіі: Крамольныя кілабайты статыстыкі

fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__3__logo_1.jpg

Апошнія дні кожнага месяца я з нецярпеннем чакаю публікацый Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Пасля 24 лютага патрэба ў макраэканамічнай інфармацыі, натуральна, шматразова ўзрасла. Адна справа — бла-бла-бла на тэму імпартазамяшчэння, павароту на ўсход і расчыненага насцеж «вакна магчымасцяў», і зусім іншае — эканамічная рэальнасць, увасобленая ў лічбах спецыялістамі.

Грошы вырашаюць не ўсё

1013675301_0_60_1200_738_1920x0_80_0_0_3ed313b93f9383a09906f09ffd4c3f70_1.jpg

На 24 жніўня прыпаў і Дзень незалежнасці нашай паўднёвай суседкі, і паўгоддзе з пачатку расійскай агрэсіі. Праўда, гэтыя даты прайшлі міма беларускага кіраўніцтва. Таму што ў іх свая вайна — «бітва за ўраджай».

Эканоміка вайны. Як мабілізацыя ўдарыць па Расіі і Беларусі   

12726655_1.jpg

Лукашэнка на сустрэчы ў Сочы ці відавочна радаваўся, ці проста мякка «патроліў» Уладзіміра Пуціна. Зразумела, беларускага кіраўніка радуе, што ён не адзін аказаўся ў сітуацыі «ўцечкі мазгоў». Яго, несумненна, пацешыла, што людзі збягаюць не толькі з «краіны для жыцця», але і з Расіі.

Завод, які быў «пад асабістым кантролем Лукашэнкі», прадае станкі

strommash_logo_1.jpg

Магілёўскі завод «Строммашына» выставіў на аўкцыён сваё абсталяванне. Ён прадае 67 прадметаў — пачынаючы ад ёмістасцяў для захоўвання масла і заканчваючы трактарамі і аўтамабілямі. Але галоўная частка выстаўленых лотаў — станкі.

ІТ-сфера ў Беларусі: Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз

20210223162809_1715_logo_1.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)    У Гданьску ёсць раён «Алівія», а ў тым раёне ёсць велічэзны бізнес-цэнтр: некалькі шкляных шматпавярховых офісных будынкаў. І на двух з гэтых будынкаў вісіць знаёмая беларусам шыльда з чатырох літар — «ЕРАМ». Раней такія былі на офісных будынках у Мінску, але цяпер іх там няма.

Ці змогуць беларусы купіць добры падарунак на Новы год?   

opros_ng_podarki_logo_1.jpg

У крамах радыкальна скараціўся асартымент. Адны тавары трапілі пад санкцыі і контрсанкцыі, іншыя зніклі з рынку праз тое, што розныя брэнды з-за вайны ва Украіне сышлі з беларускага рынку, трэція сталі ахвярай коштавага рэгулявання.