Спорт, які не па-за палітыкай. Артыкулы, якія варта перачытаць у 2023-м
Мы сачылі за самымі значнымі спартыўнымі падзеямі мінулага года. А таксама за тым, як паступова гіне беларускі спорт.
Што з беларускім футболам? Гульцы масава з’язджаюць з краіны
Чэмпіянат Беларусі не мог быць ранейшым, бо зімовае міжсезонне актыўна вымывае з яго гучных гульцоў. Футбалісты банальна з'язджаюць за мяжу. У самых розных кірунках — Поўдзень, Поўнач, Захад, Усход. Працэс набыў такія формы, што падобны ўжо на нейкую хвалю працоўнай эміграцыі.
Два медалі, антырэкорднае 24-е месца. Як беларусы выступілі на Алімпіядзе
Ці добра склаліся Алімпійскія гульні ў Пекіне для беларускіх спартсменаў? Спойлер: няўдала, але магло быць і горш.
Рэч у сабе. Як беларускі спорт зрабіўся нікому не патрэбным
У эпічным фільме «Асенні марафон» Наталля Гундарава пасля чарговай сваркі з мужам кажа: «Нікому я не патрэбная…» Нешта такое адбываецца з беларускім спортам. Ён таксама нікому не здаўся. Яго выкідваюць з міжнародных спаборніцтваў. Яго баняць міжнародныя федэрацыі. Яго рашуча не прымае міжнародная супольнасць.
Галоўная прычына вядомая — Беларусь у свеце ўспрымаюць як саюзніка Расіі ў вайне ва Украіне. І, выкрэсліваючы з кантэксту расейскіх спартоўцаў, заадно выкрэсліваюць і беларускіх.
Але каго, дзе і як? На гэтае пытанне зараз паспрабуем адказаць.
Крызіс чэмпіёна. Футбольны «Шахцёр» як адлюстраванне беларускага «ператрахвання»
Мы часта кажам, што спорт — адлюстраванне жыцця, і вось як раз у красавіку люстэрка паказала нам непрывабны выгляд салігорскага «Шахцёра» — лепшага футбольнага клуба Беларусі апошніх гадоў. Лепшы клуб зараз валіцца і пакутуе. І нагадвае тыповую айчынную гаспадарку, якой кіруюць «крэпкія хазяйсцвеннікі».
«Пасля гісторыі хваробы пачынаецца гісторыя перамог» (фота)
У траўні ў спартовым комплексе «Раўбічы» пад Мінскам прайшлі незвычайныя спартовыя спаборніцтвы — «Гульні Пераможцаў». Адметнасць у тым, што ўдзельнікамі гэтых спаборніцтваў з'яўляюцца дзеці, якія перамаглі анкалагічныя захворванні. Дэвіз «Гульняў» — «Пасля гісторыі хваробы пачынаецца гісторыя перамог».
Тое, чаго баяцца беларускія спартыўныя чыноўнікі, ужо пачалося
Напрыканцы траўня «НЧ» пісаў, што беларускаму спорту ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі будзе цяжка сябе захаваць. Што кіраўнікі галіны і персанальна міністр Сяргей Кавальчук асцерагаюцца ўцёкаў айчынных атлетаў за «жалезную заслону». Што тыя лепей возьмуць іншае грамадзянства і будуць зноў выступаць на высокім узроўні, чым працягнуць шчыраваць у бессэнсоўных спаборніцтвах з братамі па санкцыях расійцамі. Дык вось: мінула крыху болей за тыдзень, і працэс, здаецца, ужо пайшоў.
Ператварэнне ў шэрасць. Як гібее некалі лепшы футбольны клуб Беларусі
У 2012 годзе БАТЭ перамагаў мюнхенскую «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў, і аб тым гаварыла ўся футбольнай Еўропа. У 2015-м у тым жа найпрэстыжным турніры барысаўцы нішчылі італьянскую «Рому», і на тое глядзелі перапоўненыя трыбуны ў Пячах. У 2022-м колішні клуб-флагман прайграе ў першынстве Беларусі сціпламу дзяржынскаму «Арсеналу» — і зусім не ведае, што будзе далей.
Ад росквіту да заняпаду — гэта шлях заняў у барысаўскага БАТЭ нейкіх гадоў пяць. Прыгожая карэта ператварылася ў гарбуз.
Трэшачок тыдня. У беларускім спорце вынайшлі геніяльны спосаб змагання з міжнароднай ізаляцыяй
Гэтым разам «трэшачок» абмяжуецца адным кейсам. Нам вельмі хацелася б распавесці пра Дзень агурка ў Шклове і пракаментаваць забарону Ніне Багінскай і Мікалаю Статкевічу хадзіць у казіно і кіраваць касмічнымі пепелацамі. Але ў беларускім спорце акрэслілася тэндэнцыя, якая ўсё перакрывае.
Усе «трэшачкі» — пра спорт і не толькі
Чорны верасень 1972-га
У верасні спаўняецца 50 гадоў з моманту трагедыі, што крывавай плямай назаўжды будзе адзначана ў гісторыі сусветнага спорту. 5-6 верасня 1972 года ў ваколіцах нямецкага Мюнхена падчас Алімпійскіх гульняў адзінаццаць ізраільскіх спартсменаў і адзін нямецкі паліцэйскі былі забіты палесцінскімі тэрарыстамі.
Дупа ў цяпле. Чаму спорт — апошняе месца, дзе ўкраінцам варта чакаць салідарнасці
Колькі тыдняў таму разгарэўся скандал вакол беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка. Ёй не дазволілі згуляць у дабрачынным турніры ў падтрымку Украіны. Бо яна з Беларусі, адкуль ляцяць ракеты — то ракетку давялося зачахліць.
Гісторыя футбольных чэмпіянатаў сьвету. Пераможцы, факты, легенды
Напярэдадні чэмпіянату ў Катары мы падрыхтавалі серыю матэрыялаў, прысьвечаных ужо мінулым мундзіялям.
Што мы зразумелі па выніках Чэмпіянату свету ў Катары?
У Катары завяршыўся планетарны футбольны форум. Лепшай камандай свету стала зборная Аргенціны, якая ў фінале перамагла французаў. Аднак акрамя каранацыі новага трыумфатара мундзіяль расставіў кропкі над «і» яшчэ ў шэрагу спрэчак з асяродка заўзятараў. «Новы час» падсумаваў гэтыя высновы.