Што там новага ў культуры? Артыкулы, якія варта перачытаць у 2023-м

Калі кажуць, што ў змрочныя часы не да культуры, то гэта не пра нас. 2022 год падарыў нам шмат цікавых культурных падзей і з'яў. 

_minsk_horad_zima_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo.jpg

Падарунак рэжымніку: «Gloria Victis» Элізы Ажэшка

gloria_victis_1.jpg

У сімвалічна важным 2020 годзе ў Мінску з'явіўся дыхтоўны і цяжкаваты, калі ўзяць у руку, том твораў польска-беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка.

Пра «язык» і родную мову

_busel___neba___belarus___svaboda___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo_1.jpg


21 лютага, паводле рашэння ЮНЕСКА, традыцыйна ўжо больш двух дзесяцігоддзяў адзначаецца дзень роднай мовы. З гэтай нагоды й адпаведная падборка гістарычных анекдотаў з калекцыі журналіста і даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана.

Васіль Быкаў: Чаму рускія не могуць зразумець украінцаў

fota_sjarheja_szaprana_2_1.jpg

Разам з «Літаратурнай Беларуссю» публікуем фрагменты гутарак 1995 года Юрася Залоскі з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, — на гэты раз пра менталітэт грамадства, лёс дэмакратыі, спадчыну сацыялізму, расслаенне нацыі і нацыяналізм.


Моўныя пасткі вайны

image_10_768x277_logo_1.png

Здаўна мовы кантактавалі, варагавалі, выклікалі войны і падпісвалі перамір’і. Мовы зачароўвалі і раздражнялі, а праз гэта тысячы моваў, а дакладней іх носьбіты, вынішчаліся. Мовамі ганарацца, а некаторых саромяцца, мовы аб’ядноўваюць, а часам, наадварот, ствараюць раскол.

Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць

280x178_2__1__logo_1.jpg


Беларускае грамадства ўзрушыла навіна пра забарону продажу культавага рамана Джорджа Оруэла «1984». Ці было гэта зроблена афіцыйна — дагэтуль незразумела, але ўжо сёння раман на паліцах кніжных крамаў знайсці складана. Так ці інакш, забарона лепшага рамана пра тое, што робіць з чалавекам таталітарызм, цалкам упісваецца ў логіку ўлады, якая падобнымі жэстамі ў чарговы раз сама падпісваецца пад сваімі злачынствамі.

Усё будзе добра, пакуль з намі «Вуліца Ежа»

_belarus_minsk_vulica_eza_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__21__logo_1.jpg

У наш супярэчлівы час ніколі не ведаеш, што будзе заўтра. «Вуліца Ежа» каторы год пераконвае, што яна будзе заўсёды!

Не трэба баяцца зняволення! Былы прадзюсар напісаў кнігу пра тое, як «там» людзі жывуць   

hena_szulman_kniha_1.png


Сёлета пабачыла свет кніга «Про то, как там» вядомага музычнага прадзюсара Гены Шульмана. Аўтар дзеліцца гісторыямі і развагамі пра свой турэмны досвед. Распавядаем, чаму кнігу варта пачытаць шырокаму колу чытачоў.

Пяць аргумэнтаў на карысьць клясычнага правапісу. Меркаваньне

polack_1_1.jpg

«Новы час» стаў публікаваць больш тэкстаў клясычным правапісам. На апытаньні, праведзеным у сярэдзіне ліпеня, толькі 6 адсоткаў чытачоў выказаліся, што ім прасьцей чытаць матэрыялы, напісаныя «наркамаўкай». Тым не менш усё яшчэ шырока пашырана меркаваньне, што «тарашкевіца» занадта ўскладненая, ненатуральная й ня мае будучыні.

Стваральнік сайта audiobooks.by Мікіта Белаглазаў: Беларуская культура — мая. І для мяне гэта важна

291784691_7861614003856260_552055824155722351_n_1.jpg

Беларусы Каліфорніі стварылі сайт-навігатар, на якім можна знайсці абсалютна ўсе аўдыякнігі, запісаныя па-беларуску. Пра гэтую ініцыятыву і пра будучыню беларускіх аўдыякніг мы пагаварылі са стваральнікам сайта Мікітам Белаглазавым.

Беларусь, якая чакае — літаратурная. «Гасцініца «Бельгія»» і яе жыхары

_minsk_belhija__1__logo_1.jpg


Напярэдадні «Ночы расстраляных паэтаў» наш фоташпацыр у межах праекта «Беларусь, якая чакае» быў адмысловым. Мы прапанавалі вам паглядзець на сучасны Мінск вачыма герояў рамана Ганны Севярынец «Гасцініца "Бельгія"».


Дарэчы, калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Беларусь чакае ўсіх сваіх людзей — малых, дарослых, старых.
Рэсурсы, што дазволяць удасканаліць вашу беларускую мову. Карысна і цікава

_szljah___daroha___belarus___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___3__logo_1.jpg

Многія беларусы пачалі пераходзіць на беларускую мову. Спачатку гэта можа быць цяжка: хтосьці стасуецца толькі з рускамоўнымі людзьмі, а хтосьці мала што памятае з таго часу, калі вучыўся ў школе ці ўніверсітэце.
«Новы Час» падрыхтаваў для вас спіс рэсурсаў, якія дапамогуць вывучаць беларускую мову не толькі эфектыўна, але і цікава.

СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ». Верашчака тое ж, што і мачанка?

download_277.jpeg

Напрыканцы 2022 года мы распачалі новы праект — праграму «Смачна з "Новым Часам"» на YouTube. У гэтым выпуску мы знаёмілі вас з верашчакай — традыцыйнай стравай, якую любілі і каралі, і сяляне. Магчыма, неўзабаве марозным вечарам вы збярэцеся за сямейным сталом, каб частавацца гэтай смачнючай стравай, як кажуць, прама з печы. Ну і канечне ж, спадзяемся на вашы каментары і падказкі.