Артыкулы НЧ-2022, якія варта перачытаць і ў 2023-м: Палітыка
Вайна, таемныя дамовы, рэпрэсіі, нявызначанасць. Палітычнае жыццё ў 2022-м віравала на ўсю моц. І не толькі ў Беларусі. Прапануем вам тузін артыкулаў з рубрыкі «Палітыка».
Колькі дыктатараў засталося на постсавецкай прасторы і ў чым іх адметнасць?
Студзеньскія падзеі ў Казахстане абвастрылі інтарэс да феномену постсавецкіх дыктатур. Як яны кіруюць, гэтыя выхадцы з партыйнай наменклатуры позняга СССР? Як утрымліваюць уладу, нягледзячы на няўмольны час і тэхналагічную эпоху? Колькі іх захавалася на адной шостай частцы сушы?
Мы вырашылі прыгледзецца да аўтарытарных рэжымаў, якія выйшлі з агульнага камуністычнага шыняля. Да ўсіх, акрамя беларускага, бо сыходзім з таго, што пра методыкі Аляксандра Лукашэнкі чытачы і так усё добра ведаюць.
«Украінцы ўжо б захапілі РУУС». Ці праўда, што беларусы — баязлівая нацыя?
Развейваем міф пра палахлівасць беларускага менталітэту.
Беларусь — краіна-адзіночка
Пераходны перыяд, які гісторыя наканавала беларускай мадэлі, завершаны. Час прымаць спачуванні.
Прачытаць усе артыкулы «Азбукі паліталогіі»
«І калі б мы не нанеслі прэвентыўны ўдар…» Як змяняецца рыторыка Лукашэнкі падчас вайны ва Украіне
Ва Украіне трывае вайна, якой Еўропа не бачыла з часоў Другой сусветнай. Беларусь у гэтай вайне — памагаты агрэсара, але гэта толькі паводле нормаў міжнароднага права. У сваёй уласнай сістэме каардынат рэжым Аляксандра Лукашэнкі зусім не такі — ён не памагаты, ён міратворац, ён на баку дабра. А што там плявузгаюць нядобразычліўцы, тое хай застанецца на іх сумленні і ў пастанове пракурора.
Якімі краінамі ў 2022 кіруюць чырвоныя камісары. Інфаграфіка
Не толькі Кітай, Куба і КНДР — мы праверылі кожную краіну на зямлі. У якіх дзяржавах камуністычныя і сацыялістычныя ўрады пры ўладзе? Мы налічылі такіх 75.
Расія і культура нянавісці
Зноў пра сябе заявілі прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Расіі. Заявілі, як звычайна, у адмоўным ключы. Спачатку Рамзан Кадыраў заклікаў забіраць тэрыторыі тых дзяржаў, прадстаўнікі якіх дрэнна адклікаюцца аб Расіі, яе народзе і Пуціне асабіста. Потым ужо былы прэзідэнт Мядзведзеў піша поўны нянавісці допіс у сваім Тэлеграме, дзе заклікае знішчаць «ублюдкаў».
«У Беларусі сітуацыя вельмі блізкая да Крыма. Засталося правесці рэферэндум»
У сваёй прамове аб пачатку «спецаперацыі» прэзідэнт Расіі ўжыў слова «язык» пяць разоў, а расійская прапаганда выкарыстоўвае тэму «притеснения русского языка» ўжо шмат гадоў, ставячы знак роўнасці паміж расейскамоўным і расейскім. І ўжо шосты месяц украінцы са зброяй у руках адстойваць у тым ліку і сваё права на родную мову. Беларусы таксама шмат гадоў вядуць змаганне за сваю мову на ментальным узроўні.
Гульня ў кураняцю, ці Чырвоныя лініі Тайваньскага праліву
Калі самалёт спікера ніжняй палаты амерыканскага парламенту Нэнсі Пэлосі пакінуў тэрыторыю Тайваня і накіраваўся ў бок Паўднёвай Карэі, таго страшнага, чаго шмат хто чакаў, і што магло б прывесці да ўзброенага сутыкнення дзвюх наймагутнейшых дзяржаў свету — ЗША і Кітая — не адбылося. Чырвоныя лініі, якія аддзяляюць свет ад гэтай бяды, перасечены не былі. Але выдыхаць з палёгкай яшчэ зарана.
25 гадоў «Маладому Фронту»! На вайне і за кратамі. Як склалася жыццё лідараў арганізацыі?
У 1997 годзе адбыўся I з’езд самай значнай моладзевай дэмакратычнай арганізацыі Беларусі — «Малады Фронт». У гэты дзень у залі ДК «Сукно» на сённяшняй вуліцы Матусевіча сабраліся 237 дэлегатаў арганізацыі з ўсёй краіны. Прайшло 25 гадоў, заснавальнікі «Маладога Фронту» за гэты час, разам ці паасобку, прайшлі вялізны шлях, але засталіся вернымі прынцыпам, сфармуляваным шмат гадоў таму. Мы паспрабавалі прасачыць шлях годных беларусаў, чые імёны звязаныя з легендарным «Маладым Фронтам».
Беларусь у вайне — каму гэта трэба?
Пасля абвяшчэння ў суседняй краіне «частковай мабілізацыі» беларускую медыяпрастору накрыла хваля штодзённых алармічных паведамленняў датычна будучага лёсу Беларусі ў той вайне, якую Расія вядзе супраць Украіны. Ці ёсць для іх падставы?
ЗА ЧЫЙ КОШТ БАНКЕТ? Дзе Расіі шукаць грошы на вайну супраць Украіны
Як бы хтосьці не сумняваўся ў эфектыўнасці санкцыяў, але Расія іх уздзеянне ўжо адчула на сваёй скуры. Пытанне ў тым, адкуль яна спадзяецца і далей браць грошы.
Эксперт: Дамоўленасці паміж Лукашэнкам і Пуціным многім не спадабаюцца
У Беларусі з’явіліся самалёты, здольныя несці ядзерную зброю. Беларусь патрэбная ў якасці плацдарма для Расіі. Лукашэнка і Пуцін 19 снежня ў Мінску абмяркоўвалі яўна не ўдзел беларускага войска ў нападзе на Украіну.