Што перажыла грамадства ў 2022-м. Артыкулы, якія варта перачытаць і ў 2023-м

Рэпрэсіі, эміграцыя, выпрабаванні, звязаныя з вайной ва Украіне. У нашай падборцы невялікі зрэз таго, што адбывалася з беларускім грамадствам у 2022-м.

_belarus_minsk_svjata_kantrol_videanaziranne_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg


Былы палітвязень Дзяніс Дземух: Турма — не тое месца, дзе трэба падаць духам

dzjanis_dzemuh_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas9_logo_1.jpg

У свае 22 гады былы палітвязень Дзяніс Дземух шмат праз што прайшоў. У 8 месяцаў ён страціў маці, у 5 гадоў — бацьку. Потым — інтэрнаты, прыёмная сям’я, жыццё ў Італіі. Неўзабаве па вяртанні на радзіму хлопец, які марыў звязаць жыццё з валейболам і прамымі трансляцыямі, атрымаў 1,5 года калоніі за ўдзел у маршах пратэсту.

27 снежня 2021 Дзяніс Дземух цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як жыў апошнія 15 месяцаў, чаму не прызнаў віну і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, а таксама пра сваю будучую кнігу.

Гісторыя рэальных страт

trascjanec_fota_krysciny_bandurynaj_novy_czas9_logo_1.jpg

Вайна ў школьных падручніках была наборам лічбаў і прозвішчаў: «у гэтым годзе адбылася бітва пры N.», «так называўся план па захопе тэрыторый X і Y», «столькі дзён пратрымаўся ў аблозе горад Z». Вывучы ўсе даты, каб ад зубоў адскоквала, пакажы на мапе лінію фронту і асноўныя кірункі ўдараў, здай экзамен — і, лічы, курс гісторыі засвоены.

50 гадоў таму адбыўся выбух на Мінскім радыёзаводзе. Трагедыю яе ахвяры перажываюць і сёння

30_9_1.jpg

10 сакавіка 1972 года ў цэху тэлевізійных футляраў Мінскага радыёзавода — цяперашняга «Гарызонту» — адбыўся выбух.

У палітыцы за памылкі бацькоў заўсёды расплачваюцца дзеці

dsc_7645_1.jpg

У нападзе Расіі на Украіну сёння многія не да канца разумеюць, у тым ліку ў Беларусі, чаму ўмоўны рускі ідзе забіваць украінцаў на чужую зямлю. Больш за тое, для многіх не вельмі ясны адказ, а навошта чачэнцу ісці забіваць украінцаў?

«А падмануць нас не складана, мы самі рады падмануцца». Як прапаганда ламае сем’і беларусаў

70b42466_296e_4366_9d27_57c071ffe7fd_logo_1.tmp

Гадамі многія беларусы спачувальна назіралі за тым, як іх родныя глядзяць прапагандысцкія праграмы. Але мала хто мог падумаць, што тыя дзіцячыя аргументы і агрэсіўныя выкрыкі ў эфірах умоўных першых каналаў прынясуць такі плён на глебе распальвання варожасці ў сем’ях.

«Крысціну білі, калі яна яшчэ ляжала ў ложку». Гісторыя палітзняволенай Крысціны Чаранковай

7076_n_1.jpg

А сёмай раніцы 23 сакавіка Крысціна і Фёдар Чаранковы спалі ў сваёй кватэры ў Мазыры. Фёдар пачуў грукат у калідоры, а неўзабаве — гукі, якія сведчылі, што дзверы іх кватэры збіраюцца адчыніць з дапамогай перфаратара, зубіла, кувалды і лома.


«ЕГУ — люстэрка беларускага грамадства». Еўрапейскаму ўніверсітэту пагражае русіфікацыя?

open_ehu_kilimas_arts__1__logo_1.webp


ЕГУ — так званы беларускі ўніверсітэт у выгнанні, які з 1992 па 2004 год працаваў у Мінску, а ў 2006 годзе, праз ануляванне беларускімі ўладамі ліцэнзіі, пераехаў у Вільню. На сёння ўніверсітэт працягвае трымаць марку прэстыжнай навучальнай установы, аднак апошнім часам паміж студэнтамі і адміністрацыяй узнікаюць непаразуменні, у якіх пазіцыя студэнтаў гучыць цвёрда і зразумела, а кіраўніцтва — не заўжды.А вось тут працяг тэмы.

50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння   

cokw_stuhra_logo_1.jpg


Беларушчына — цуд, што ніколі не будзе знішчаны, дзякуючы яе ўлюбёным сынам і героям — такім, як Лявон Баразна. Смяротную пагрозу ворагам беларушчыны заўсёды неслі людзі тонкай душэўнай арганізацыі, адчайныя мастакі па прафесіі і па натуры, геніяльныя вар'яты, што гатовыя абысці паўкраіны пешшу з эцюднікам у руках дзеля замалёвак мясцовых узораў — такія, як Лявон Баразна.

Як адна рэкламная фірма ўсё беларускае войска знішчыла (маральна)   

bear_drop_belarus_1.jpg

Дзесяць гадоў таму адбылася падзея, якая ці не назаўсёды вырашыла пытанне з рэпутацыяй беларускага Міністэрства абароны. І вырашыла яго не ў лепшы для беларускага войска бок.

«Усё адчувалася, як свята!» Што распавядаюць беларускі, якія нараджалі за мяжой

221442119_543853136797710_6199445201142603249_n_1.jpg

Беларусы працягваюць з'язджаць. Па-за межамі краіны нараджаецца новае пакаленне нашых суайчыннікаў, але ўжо без сіняга пашпарту. Мы паразмаўлялі з жанчынамі, якія нарадзілі дзяцей па-за межамі роднай краіны пра юрыдычныя складанасці, асаблівасці абследаванняў падчас цяжарнасці і культурны шок.

«Мне сказалі, што ў суседняй камеры мой сын з мяшком на галаве»

mikalaj_bandarenka_z_plakatam_pra_aleha_hrableuskaha_logo_1.jpg

Праваабаронца Алег Граблеўскі расказаў «НЧ» падрабязнасці затрымання, СІЗА №1, пра жыццё ў эміграцыі і дапамогу ўцекачам і беларусам, якія застаюцца на радзіме. А яшчэ пра надзею...

Удава Васіля Парфянкова: «Мы планавалі разам старэць і бурчэць адзін на аднаго»   

vasil_parfjankou_novy_czas1_1.jpg

Гісторыя кахання беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, які загінуў у баях за Украіну. Расказвае яго ўдава Алена Гергель.