Ці «трэба нам бераг турэцкі»? Артыкулы НЧ-2022, якія варта перачытаць у 2023-м: Замежжа

Што адбывалася ў свеце ў 2022-м, і як гэтыя падзеі адбіваліся на Беларусі, — нагадае наша невялікая падборка артыкулаў.

berlin_svet1_logo.jpg

Кветачкі ці арматура? Падзеі ў Казахстане далі адказ на галоўнае пытанне пратэсту

mycollages__1__3_1.jpg

Ледзьве пачаўшыся з надыходам мінулага новага года, казахстанскія пратэсты адразу адгукнуліся ў Беларусі. Не былой, канечне, вулічнай турбулентнасцю, але, прынамсі, усплёскам старой фэйсбучнай фрустрацыі. 

«Ну што, неверагодныя? Дагэтуль лічыце, што ўставаць на лаўку ў шкарпэтках — эфектыўная форма пратэсту?» — пісалі адны, кідаючы спасылкі на паспяховыя бойкі з паліцыяй у Талдыкаргане альбо спаленыя «даішныя» аўто ў Алматы. «Будзеце і надалей адмахвацца кветачкамі ад АМАПа?» — з’едліва пыталіся другія, лайкаючы штурм чарговай гарадской адміністрацыі. «Гэта вам не сцягамі махаць і стужачкі развешваць», — выносілі бязлітасныя высновы трэція, робячы рэпост на кадры раззбраення сілавікоў у Актаў.


Рэвалюцыя дальнабойшчыкаў. Дасье ў карыкатурах

2_486_1.jpg

Сталіцу Канады фактычна захапілі кіроўцы грузавікоў, што пры вялізнай народнай падтрымцы пратэстуюць супраць новых антыкавідных нормаў. Чым скончыцца пратэст — пакуль незразумела, але, падобна, новая форма народнага абурэння пачынае распаўсюджвацца па ўсім свеце.


Як у розныя часы людзі пратэставалі супраць войнаў

pistol_g01d783cbb_1280_logo_1.png

Войны па ўсім свеце не спыняюцца. А разам з імі трывае і антываенны рух. Адкуль з'явіўся пацыфізм і ці атрымлівалася ў яго перамагчы вайну? Прапануем вам невялікі экскурс у гісторыю з'явы.

«Коні бегалі па сценах ад жаху». Украінка ратуе жывёл ад вайны

alena_novikava3_1.jpg


«Я са сваёй жыццёвай філасофіяй не разумею, як можна прыйсці ў чужы дом, забіць яго гаспадароў, узяць чужыя рэчы, сысці і адчуваць сябе пасля гэтага жывым», — гаворыць ветурач з Харкава Алёна Новікава. Цяпер яна з дзецьмі, мужам, катамі і сабакамі ў бяспецы. Але ва Украіне засталіся яе коні — таксама частка яе сям’і, якіх яна намагаецца вывезці з-пад агню.  

«Тата сказаў, што не паедзе ваяваць супраць Украіны, калі я не буду выходзіць на мітынгі»

medium_20_logo_1.jpg


Беларускія «акулы» тэлебачання на чале са спадаром Азаронкам робяць сваю працу не так прафесійна, як расійскія прапагандысты, штампамі якіх і карыстаюцца ў спрэчках. Калі злачыннае прапагандысцкае слова так моцна ўплывае на народ чужой краіны, тады што яно робіць са сваёй непасрэднай аўдыторыяй?

«Мы тут і нас шмат». Чаму беларусы і беларускі выйшлі на «Парад роўнасці» ў Варшаве

39_6_logo_1.jpg

Штогадовы «Парад роўнасці», які прайшоў 25 чэрвеня ў Варшаве, аб'яднаў ЛГБТІК+ супольнасць, а таксама тых, хто за разнастайнасць, за роўныя правы для ўсіх, нягледзячы на гендар і сексуальную арыентацыю. У вялікай калоне побач з палякамі, украінцамі, людзьмі іншых нацыянальнасцяў ішлі беларусы і беларускі.

«Сярод датчан я не сутыкалася з негатыўнай рэакцыяй на Беларусь» 

danija_novy_czas9_logo_1.jpg

 
Нацыянальная святыня Даніі крыж Дагмар, верагодна, мае беларускае паходжанне. Ён трапіў у краіну праз Сафію Мінскую, якая была каралевай Даніі, жонкай караля Вальдэмара Вялікага. Пра гэта, а таксама пра іншыя аспекты беларуска-дацкіх стасункаў «НЧ» расказала даследчыца Лізавета Дубінка-Гушча.

Аляксандр Фрыдман: Жыццё ў Еўропе пагоршылася, але ніякай панікі няма, а час працуе супраць Пуціна   

59662651_101_1.jpg


Беларуская і расійская прапаганда захлынаюцца ў штодзённых расповедах пра тое, як голая і босая Еўропа пакутуе ад уласных санкцый. Дапамога Украіне спусташае бюджэты заходніх краін, скарачэнне гандлю з Расіяй правакуе галапуючы рост цэн — на паліва, камунальныя паслугі, прадукты харчавання... Здаецца, яшчэ крыху — і выпешчаныя еўрапейцы пачнуць галадаць і папаўзуць на каленях да Пуціна, каб той прадаў нафты-газу танней.

Кола гісторыі. Чаму польскі досвед 80-х мусіць абнадзейваць беларусаў

full_okragly_stol_forum_770_1_logo_1.jpg

У замежнай прэсе цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі часцяком параўноўваюць з сітуацыяй у Польшчы пасля разгрому «Салідарнасці» напрыканцы 1982-га. І гэты факт, як не дзіўна, выклікае аптымізм.

Няскораны горад. Як жыве прыфрантавы Харкаў. Фотарэпартаж

aaa_1306_logo_1.jpg

26 кіламетраў аддзяляе Харкаў ад дзяржаўнай мяжы з РФ. На пачатку поўнамаштабнага наступу расейскія войскі мелі намер хутка ўзяць паўтарамільённы горад, але іхныя планы праваліліся. Харкаў заняў абарону, быў напаўаточаны. Горад падвяргаўся пастаянным ракетным і артылерыйскім абстрэлам...  

Як мова зрывае мабілізацыю

010_6c8e3e9692c6c6ddef27aba53ac0e365_1.jpg

У 1917-1918-м франкамоўную канадскую правінцыю Квебек ахапілі пратэсты супраць мабілізацыі. Падаўлялі іх з дапамогай войска. Адной з прычын бунту квебекцаў стала моўнае пытанне.

«Было ўсё: і мяхі на галаве, і ператрусы». Як працаваў цэнтр гуманітарнай дапамогі ў акупаваным Херсоне

photo_8_2022_12_08_16_40_17_logo_1.jpg

«Самае цяжкае, калі чуеш, што забілі твайго сябра ці знаёмага. Кагось затрымалі, і ён у палоне, кагось выкралі і па цяперашні час пра лёс чалавека нічога невядома. Страшна, калі проста прыходзілі дадому і грукалі ў дзверы. Да нас прыходзілі...»