Румянцавы і Паскевічы: міфы і стэрэатыпы
У апошні час у Гомелі назіраецца сапраўдны культ Румянцавых і Паскевічаў, чый лёс моцна звязаны з гісторыяй горада.
![Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Фота www.belarus.by Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Фота www.belarus.by](/img/v1/images/001293_428429.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Фота www.belarus.by
Высакародныя арыстакраты, доблесныя военачальнікі і ўмелыя ўладары горада над Сожам — такіх эпітэтаў іх ушаноўваюць у афіцыйнай гістарыяграфіі.
Наколькі бездакорнымі і разумнымі былі іх учынкі і ўнёсак у развіццё Гомеля? Які бок іх дзейнасці звычайна замоўчваюць?
Пра міфы і стэрэатыпы пра два галоўных сямейства ў гісторыі Гомеля распавядае гісторык Юры Глушакоў.
Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID стварае відэа па гісторыі, культуры і славутасцях роднага краю.