Арына Сабаленка мае шанец стаць першай ракеткай свету

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка можа стаць першай ракеткай свету. Для гэтага ёй неабходна выйграць матч на US Open супраць расіянкі Дар'і Касаткінай. З Касаткінай Сабаленка ўжо сустракалася і перамагала яе.

Фота з Telegram/Хойнiцкiя навiны

Фота з Telegram/Хойнiцкiя навiны

Нумар адзін сусветнай кваліфікацыі полька Іга Свёнтэк прайграла ў 1/8 фіналу US Open прадстаўніцы Латвіі Алене Астапенка.

Сабаленка, каб абысці Свёнтэк у рэйтынгу, дастаткова прайсці ў наступны круг US Open. Раней яна ўжо сустракалася з Касаткінай і перамагла ў чатырох з шасці сустрэч. Апошнюю перамогу над Касаткінай Сабаленка атрымала месяц таму.

Свёнтэк трымала першую пазіцыю 75 тыдняў.

Калі Сабаленка пераможа Касаткіну, яна стане другой беларускай, якая паднялася на першы радок у рэйтынгу. У 2012 годзе першай ракеткай свету станавілася Вікторыя Азаранка, якая трыумфальна выступіла на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і змагла выйграць першы ў кар'еры адзіночны тытул серыі Вялікага шлема. Яна лёгка пераадолела першыя раўнды, а на вырашальных стадыях перамагла Агнешку Радваньску, Кім Клейстэрс і ў фінале перайграла Марыю Шарапаву, дзякуючы чаму стала першай беларускай тэнісісткай, каму ўдалося стаць першай ракеткай свету ў адзіночным разрадзе.

У той жа час Сабаленка падвяргаецца крытыцы з-за падтрымкі Лукашэнкі і няўцямнай асабістай пазіцыі па вайне Расіі супраць Украіны. Яе фактычна вымусілі нешта каментаваць па гэтым пытанні. З-за гэтага з Сабаленка не вітаюцца на корце ўкраінскія спартоўцы.

Глядзіце таксама