
Пры гэтым, як гаворыцца ў паведамленні, спартоўцы з гэтых краін павінны будуць выступаць пад нейтральным сцягам.
Тэнісная асацыяцыя Злучаных Штатаў (USTA), якая з’яўляецца гаспадаром US Open, заявіла ў прэс-рэлізе, што «раней асуджала і працягвае асуджаць несправакаванае і несправядлівае ўварванне Расіі ва Украіну».
USTA таксама падтрымала забарону расійцам і беларусам на ўдзел у міжнародных камандных спаборніцтвах, уведзеную Міжнароднай тэніснай федэрацыяй (ITF) пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Украінскія спартоўцы будуць байкатаваць спаборніцтвы, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі Расіі і Беларусі, заявіў 14 чэрвеня міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт.