Прэзідэнт валейбольнага Саюза Эстоніі не змог прыехаць у Мінск на адбор ЧЕ. Яго не пусцілі
Прэзідэнт валейбольнага Саюза і віцэ-старшыня эстонскага парламента Хано Пяўкур не змог прыехаць у Мінск на кваліфікацыю чэмпіянату Еўропы. У аэрапорце высветлілася, што Беларусь увяла для палітыка забарону на ўезд у краіну.
![20200609231231.jpg 20200609231231.jpg](/img/v1/images/20200609231231.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Варта прызнаць, што жаданне адправіцца ў Мінск, каб
пазаўзець за жаночую зборную па валейболе, згасла раней, чым яно магло з'явіцца, — напісаў Хано Пеўкур у сацыяльных сетках. — А менавіта, у аэрапорце
высветлілася, што Беларусь устанавіла ў дачыненні да мяне забарону на ўезд, пра
што мяне не апавясцілі і з-за чаго я не трапіў на самалёт.
Скажу яшчэ, што спорт і палітыка не звязаныя паміж сабой. У
выпадку Беларусі звязаны, як жа яшчэ», — адзначыў палітык.
Хано Пеўкур быў адным з тых сябраў эстонскага парламента,
якія ў жніўні мінулага года падпісалі заяву ў падтрымку беларускай дэмакратыі, адзначае «Трыбуна» са спасылкай на postimees.ee.