Ралі «Дакар-2022» стартавала без беларускай каманды

У Саудаўскай Аравіі 1 студзеня стартавала ралі «Дакар-2022». Гэтым разам у ім не прымае ўдзел завадская каманда «МАЗ-Спортаўта».

h08_zhtd4sm_1.jpg


Ралі сёлета стартавала 1 студзеня ў Джэдзе, а завершыцца 14 студзеня там жа. На першым этапе гоншчыкі пераадолелі 614 км, з якіх на спецыяльны ўчастак прыходзілася ўсяго 19 км. Этап 1А быў кваліфікацыяй для пачатку асноўнай гонкі, якая стартуе сёння, піша REFORM.by.

У класе грузавікоў, дзе выступалі Сяргей Вязовіч і яго калегі па камандзе, па выніках першага дня першыя чатыры месцы занялі экіпажы расійскай каманды «КАМАЗ-Майстар», пятым стаў грузавік TATRA BUGGYRA RACING.

У канцы мінулага года «МАЗ-Спортаўта» было адмоўлена ва ўдзеле праз санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам.