Арганізатары «Дакара» афіцыйна пацвердзілі: каманда «МАЗ» не дапушчана да гонкі з-за санкцый

Арганізатары «Дакара» пацвердзілі, што беларуская каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не дапушчаная да гонкі з-за санкцый ЕС. Неафіцыйная інфармацыя пра гэта з’явілася ў панядзелак.

h08_zhtd4sm.jpg


Сhampionat.com атрымаў афіцыйны каментар ад арганізатара — кампаніі A.S.O. Яна спасылаецца на рашэнне французскіх уладаў. Паколькі кампанія зарэгістравана менавіта ў Францыі, яго яна не магла ігнараваць, піша Еўрарадыё.

«З прычыны мер, прынятых Еўрасаюзам і якія закранаюць розных беларускіх юрыдычных асобаў, уключна з аўтавытворцам МАЗ, французскія ўлады праінфармавалі арганізатараў “Дакара”, што для МАЗа юрыдычна немагчыма прыняць удзел у гонцы 2022 года, — гаворыцца ў паведамленні. — Арганізатары “Дакара” былі вымушаныя праінфармаваць МАЗ аб гэтым рашэнні».

На спаборніцтвах беларускую каманду павінны былі прадставіць тры экіпажы. Планавалася, што грузавікі прыбудуць у французскі порт Марсэль, а адтуль на пароме адправяцца ў Саудаўскую Аравію. Але каманду ў Францыю не пусцілі.

Ралі-марафон адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі 2-14 студзеня 2022 года.