Санкцыі: Літоўскія мытнікі не прапусцілі запчасткі да «БелАЗаў», якія везлі з Беларусі ў Боснію
Кошт грузу складаў звыш 214 тысяч еўра.

Літва вярнула ў Беларусь запчасткі да «БелАЗаў» з-за санкцый
Еўрасаюза. 15 тон запчастак павінны былі быць дастаўлены ў Боснію і
Герцагавіну. Кошт грузу склаў больш за 214 тысяч еўра, паведамляе літоўская
мытня.
У верасні гэтага года адбыўся аналагічны выпадак. Літва не
прапусціла самазвалы «БелАЗ», якія павінны былі адправіцца ў Чылі.
Нагадаем, «БелАЗ» быў уключаны ў чацвёрты санкцыйны пакет Еўрасаюза.
Паводле reform.by.