У Чэхіі затрымалі старшыню Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава (абноўлена)
Паведамляецца і пра затрыманне яго жонкі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на чэшскі рэсурс denikn.cz.

Раней міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк заяўляў, што
ў выпадку, калі Базанаў прыедзе ў краіну, яго дэпартуюць.
Базанаў, які знаходзіцца пад санкцыямі краін Балтыі, прыехаў у Чэхію, каб наведаць матч жаночай зборнай
Беларусі з мясцовымі футаблісткамі.
UPD. Пазней стала вядома, што Уладзіміра Базанава і яго жонку падазраюць у парушэнні мер абароны, устаноўленых Міністэрствам аховы здароўя. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Мараўска-Сілезскай паліцыі. Базанаў і яго жонка былі затрыманыя ў рамках планавай праверкі па месцы знаходжання.
«Мы таксама вывучаем законнасць іх знаходжання на нашай тэрыторыі ў адпаведнасці з "Законам аб пражыванні замежнікаў"», — сказала прэс-сакратар ведамства.