У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на мільён еўра
28 лістапада ў Літве затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт, якія везлі пад выглядам драўляных пліт.

Раніцай 28 лістапада фура «Scania» перасякала
беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Райгардас». Кіроўца заявіў, што
вязе 22 тоны дошак і ідзе транзітам у Польшчу.
Пры аглядзе з дапамогай металадэтэктара мытнікі выявілі паражніны ўнутры упаковак з дошкамі. У схованках знаходзілася не менш за 550 скрынь з беларускімі цыгарэтамі «Фэст». Кошт партыі ацэньваецца ў 987 тысяч еўра. Цікава, што ў паражнінах таксама выявілі цэглу. Мабыць, такім чынам кантрабандысты спрабавалі схаваць розніцу ў вазе грузу, паведамляе reform.by са спасылкай на літоўскую мытню.