Рашэнне пра перавалку беларускіх угнаенняў праз парты Мурманскай вобласці яшчэ не прынятае

Рашэнне аб пачатку перавалкі ўгнаенняў з Беларусі праз парты Мурманскай вобласці, уключаючы порт «Лаўна», яшчэ не прынятае, паведаміў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс.

d2edad743e3e45bbf8cfb93320660ca2.jpg


«Мы адпрацоўваем гэтае пытанне з нашымі беларускімі партнёрамі, пакуль ніякіх рашэнняў няма. Я спадзяюся, што гэта стане магчымым», — сказаў Чыбіс па выніках агляду, порта «Лаўна», паведамляе Інтэрфакс-Захад.

Чыбіс раней адзначаў, што ўгнаенні з Беларусі можна будзе накіраваць у парты «Лаўна» і «Тулома».

Як паведамлялася, на фоне заходніх санкцый беларускі бок часткова пераарыентаваў экспарт нафтапрадуктаў на парты РФ наўзамен літоўскіх і латвійскіх партоў. Адпаведнае рашэнне прыняў Лукашэнка напачатку года. Цяпер бакі абмяркоўваюць умовы перавалкі праз расійскія парты на Балтыцы беларускіх калійных угнаенняў.

Раней ва ўрадзе Мурманскай вобласці паведамлялі, што пераарыентацыя беларускіх угнаенняў на порты Мурманска дазволіць распаўсюдзіць на іх арктычныя льготы.