У Расіі забралі хакейны чэмпіянат свету 2023 года
Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) прыняла рашэнне аб
пераносе чэмпіянату свету з Расіі, які павінен быў адбыцца ў маі 2023 года ў
Санкт-Пецярбургу.

Як адзначае ІІХФ, рашэнне аб пераносе турніру было прынята з
меркаванняў бяспекі ўсіх хакеістаў, афіцыйных асоб, СМІ і балельшчыкаў.
У канцы лютага ІІХФ адхіліла Расію і Беларусь ад міжнародных
хакейных турніраў да асаблівага паведамлення.
Пасля пачатку вайны беларускій і расійскій спорт увогуле апынуліся амаль у татальнай ізаляцыі ад міжнародных спаборніцтваў.