10 студзеня ў Казахстане абвясцілі агульнанацыянальную жалобу
Падчас пратэстаў у Алматы 5 студзеня загінула дзіця, паведаміла ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Аружан Саін.
«5 студзеня ў Алматы ад агнястрэльнага ранення загінула дзіця. Бацькі прагульваліся са сваімі дзецьмі, калі раздаўся стрэл, які стаў для 11-гадовага казахстанца фатальным», — распавяла Аружан Саін 8 снежня.
Таксама 7 студзеня ў адну з дзіцячых бальніц Алматы з цяжкімі агнястрэльнымі раненнямі даставілі 15-гадовага падлетка, урачы змагаюцца за яго жыццё. Хлопец ехаў з бацькам на машыне, калі іх аўтамабіль расстралялі баевікі.
Як паведаміла МЗС Ізраіля, падчас беспарадкаў у Алматы 7 студзеня загінуў 22-гадовы ізраільскі грамадзянін, які апошнія гады жыў у Казахстане.
Паводле МЗС Беларусі, па стане на 11.00 8 студзеня няма інфармацыі пра пацярпелых або затрыманых грамадзянах Беларусі ў Казахстане. У МЗС па дапамогу звярнуліся каля 30 беларусаў, якія знаходзяцца ў Казахстане — у асноўным па пытаннях адмены рэйсаў з Казахстана, пераафармлення і набыцця квіткоў ва ўмовах адсутнасці інтэрнэту і пошуку сваякоў, якія не выходзяць на сувязь.