Прэс-служба Назарбаева паведаміла, што ён знаходзіцца ў Казахстане
Паводле прэс-сакратара Айдаса Укібаева, Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў сталіцы Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў
«Елбасы знаходзіцца ў сталіцы Казахстана горадзе Нур-Султане. Просім не распаўсюджваць загадзя ілжывую і спекуляцыйную інфармацыю. Елбасы праводзіць шэраг кансультатыўных сустрэч і знаходзіцца на прамой сувязі з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара.
Нагадаем, у першыя дні пратэстаў у Казахстане ў СМІ і сярод пратэстоўцаў распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што Нурсултан Назарбаеў пакінуў краіну.