У Алматы ад агнястрэльнага ранення загінула дзіця

Падчас сутыкненняў у казахстанскім Алматы былі сур'ёзна паранены 15-гадовы падлетак і забіты 11-гадовы хлопчык. Пра гэта паведаміла прэс-служба упаўнаважанага па правах дзіцяці ў Казахстане.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

«Паводле інфармацыі ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Аружан Саін, 5 студзеня ў Алматы ад агнястрэльнага ранення загінула дзіця. Бацькі шпацыравалі са сваімі дзецьмі, калі пачуўся стрэл, які стаў для 11-гадовага казахстанца фатальным», — сказана ў паведамленні.

У адну з дзіцячых бальніц Алматы 7 студзеня быў дастаўлены 15-гадовы падлетак. Ён ехаў з бацькам у машыне, калі іх аўтамабіль абстралялі нападнікі. Цяпер за жыццё дзіцяці змагаюцца лекары.

Раней паведамлялася, што ў Казахстане загінуў супрацоўнік тэлеканала «Алматы». У выніку абстрэлу быў паранены журналіст і памёр кіроўца здымачнай групы.

Паводле mk.ru.