ААН змяніла статус краін Балтыі
Арганізацыя аб'яднаных нацый змяніла статус Эстоніі, Латвіі і Літвы з дзяржаў Усходняй Еўропы ў краіны Паўночнай Еўропы.
![ru.focus.lv/mir/evropa ru.focus.lv/mir/evropa](/img/v1/userfiles/images/baltijakarogsflag_globalriskinsights_com.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламента, латвійскі палітык Арціс Пабрыкс.
«ААН афіцыйна мяняе статус краін Балтыі з Усходняй Еўропы на Паўночную Еўропу. Гэта тое, да чаго мы належым», — напісаў ён у Twitter.
Акрамя таго, ён дадаў, што такое рашэнне з'яўляецца вельмі важным для ўспрымання ідэнтычнасці гэтых краін.
«Наша культура з'яўляецца культурай Паўночнай Еўропы, Фінляндыя належыць больш да ўсходу, аднак яна не з'яўляецца Усходняй Еўропай», — сказаў Пабрыкс.
Раней паведамлялася, што танкі ЗША прыбылі ў Еўропу для стрымлівання агрэсіі Расіі. У прыватнасці адзначалася, што размяшчэнне павінна завяршыцца да лютага: у Польшчы размесціцца штаб брыгады, а іншыя яе часткі размяркуюцца паміж краінамі Балтыі.
Паводле замежных СМІ