ААН занепакоеныя планамі Расіі зачыніць офіс камісара па правах чалавека

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад Аль-Хусэйн заявіў, што ад Расіі паступалі сігналы, што прадстаўніцтва арганізацыі ў Маскве могуць закрыць. Вярхоўны камісар ААН выказаў занепакоенасць з гэтай нагоды.



564c316e6f73f.jpg

"Я заклапочаны тымі сігналамі, якія атрымаў ад урада, пра намер завяршыць нашу прысутнасць у Маскве", — сказаў Аль-Хусэйн.

Ён лічыць, што супрацоўніцтва з прадстаўніком неабходна не скарачаць, а нарошчваць ў сувязі з памяншэннем "прасторы для праваабаронцаў і няўрадавых арганізацый".

Аль-Хусэйн не ўдакладніў, ад каго менавіта паступалі паведамленні пра магчымае закрыццё офіса кіравання.

Паводле: kasparov.ru