АБСЕ: Заявы Трампа аб выбарах падрываюць веру ў дэмакратыю
Сцвярджэнні Дональда Трампа, што існуюць праблемы з падлікам галасоў, —беспадстаўныя, запэўнілі назіральнікі. Словы прэзідэнта ЗША падрываюць веру ў дэмакратыю.
Заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра праблемы з падлікам галасоў з'яўляюцца беспадстаўнымі і падрываюць давер грамадства да інстытутаў дэмакратыі. Пра гэта сказана ў папярэдняй справаздачы місіі АБСЕ, паведамляе korrespondent.net.
Выбары былі "канкурэнтнымі і добра арганізаванымі, нягледзячы на юрыдычную нявызначанасць і лагістычныя выклікі", запэўнілі ў АБСЕ. Назіральнікі адзначылі рэкордна высокую яўку, якой спрыяла ў тым ліку магчымасць галасавання па пошце.
Назіральнікі дадаюць, што "пазнейшыя юрыдычныя выклікі і неабгрунтаваныя заявы пра фальсіфікацыі выбараў збянтэжылі і занепакоілі як службовых асоб, што былі прыцягнутыя да арганізацыі выбараў, так і выбаршчыкаў". У справаздачы падкрэсліваецца, што маюцца на ўвазе заявы Дональда Трампа.
"Беспадстаўныя сцвярджэнні пра сістэматычныя праблемы, у прыватнасці з боку дзеючага прэзідэнта, у тым ліку ў ноч пасля выбараў, наносяць шкоду даверу грамадзян да дэмакратычных інстытутаў", — сказана ў справаздачы місіі АБСЕ.
Раней Трамп накрычаў на ўладальніка
тэлеканала з-за Байдэна. Лаяльны да Трампа тэлеканал "не падтрымаў" яго, заявіўшы, што ў Арызоне па выніках
галасавання лідзіруе кандыдат ад дэмакратаў.
Таксама Трамп сёння, 5 лістапада, запатрабаваў спыніць падлік галасоў. Бо мільёны выбаршчыкаў прагаласавалі па пошце з-за эпідэміі каронавіруса ў краіне, і іх галасы працягваюць падлічваць.