«Ад сёння мы ўсе прэзідэнты». Самае важнае з прэзідэнцкай прамовы Зяленскага

Сёння Уладзімер Зяленскі прысягнуў на вернасць украінскаму народу і зрабіў адразу некалькі рэзанансных заяў, у тым ліку пра роспуск парламенту, піша «Радыё Свабода».

d3b652a6_3bd9_4214_9d01_d0f3bcc562f1_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

 Пра новую каманду

«Нас 65 мільёнаў, тых, каго нарадзіла ўкраінская зямля. Украінцы ў Еўропе і Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Афрыцы. Я звяртаюся да ўсіх украінцаў на планаце. Вы нам вельмі патрэбны. Усім, хто можа дапамагчы стварыць паспяховую і моцную Украіну, я з радасцю дам украінскае грамадзянства. Вы павінны ехаць ва Украіну. Прывязіце нам свае веды, свой досвед і ментальнасць сумленнасці. Усё гэта дапаможа нам пачаць новую эпоху».

 

Пра прэзідэнцтва і адказнасць усіх грамадзян за выбар

«Пасля перамогі на выбарах мой шасцігадовы сын сказаў: «Тата, я па тэлевізары бачыў, кажуць, што Зяленскі — прэзідэнт. Тады гэта прагучала як дзіцячы жарт, але потым я зразумеў, што насамрэч гэта праўда. Таму што кожны з нас — прэзідэнт. Не тыя 73%, якія за мяне галасавалі, а ўсе 100%. Гэта наша агульная перамога, і гэта наш агульны шанец. Кожны з нас прэзідэнт».

«Ад сёння кожны з нас нясе адказнасць за Украіну, якую мы пакідаем сваім дзецям. Кожны з нас загінуў на Данбасе, кожны дзень мы губляем кожнага з нас. Кожны з нас перасяленец... Але мы ўсё гэта пераадолеем, бо мы ўсе ўкраінцы. Не існуе большых ці меншых. Кожны з нас украінец — ад Ужгараду да Луганску, ад Чарнігава да Сімферопаля, у Львове, Харкаве, у Данецку, Дняпры і Адэсе. Мы павінны быць адзіныя, бо толькі тады мы моцныя».

«На працягу ўсяго жыцця я стараўся рабіць усё, каб украінцы ўсміхаліся. Гэта была не толькі мая праца, гэта было маёй місіяй. У наступныя 5 гадоў я зраблю ўсё, каб украінцы не плакалі».

 

5ebac86a_3adc_45c2_aa35_e16992036c8d_w650_r1_s.jpg

Пра мір на Данбасе

«Мяне часта пыталіся, на што я гатовы дзеля спынення агню. Дзіўнае пытанне. А на што гатовыя вы, украінцы, дзеля жыцця блізкіх вам людзей? На што? Магу запэўніць, што для таго, каб нашы героі больш не гінулі, я гатовы на ўсё. Я дакладна не баюся ўхваляць складаныя і непапулярныя рашэнні, губляць сваю папулярнасць і рэйтынгі. І, калі будзе трэба, я без ваганняў гатовы страціць сваю пасаду, каб толькі наступіў мір».

 

Пра ўрад

«Дазвольце мне зараз працытаваць аднаго амерыканскага актора, які стаў класным амерыканскім прэзідэнтам: «Урад не вырашае нашых праблем, урад і ёсць наша праблема», — працытаваў Уладзімір Зяленскі Рональда Рэйгана.

«Гэта проста цытата. Я не разумею, шчыра кажучы, наш урад, які толькі разводзіць рукамі і кажа: “Мы нічога ня можам зрабіць”. Гэта няпраўда, можаце. Вы можаце ўзяць паперу, ручку і вызваліць свае месцы для тых, хто будзе думаць пра наступныя пакаленні, а не пра наступныя выбары. Думаю, што людзі гэта ацэняць».

 

582eaa9e_d744_4d59_bccb_2456ff939c40_w650_r0_s.jpg

Пра парламент і сілавыя структуры

«Народныя дэпутаты, вы прызначылі самі інаўгурацыю на панядзелак, на працоўны дзень. Я бачу ў гэтым плюс. Гэта значыць, што сёння вечарынак не будзе. Будзем з вамі працаваць. Таму я вельмі вас прашу прыняць закон аб скасаванні дэпутацкай недатыкальнасці, закон аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне, шматпакутны Выбарчы кодэкс. І зрабіце, калі ласка, адкрытыя спісы».

«Таксама я прашу вас вызваліць ад пасад кіраўніка Службы Бяспекі, генеральнага пракурора, міністра абароны. Гэта далёка не ўсё, што вы можаце зрабіць, але для пачатку дастаткова. На гэта ў вас ёсць два месяцы. Зрабіце гэта і павесьце медалі сабе. Някепскія балы на датэрміновыя парламенцкія выбары».

«Я распускаю Вярхоўную Раду восьмага скліканьня».

 

a96f0dea_54d2_4464_8727_0142efffd054_w650_r0_s.jpg

Пра сябе

«Я хачу, каб у вашых кабінетах не было маіх выяваў, калі ласка, не было маіх партрэтаў. Таму што прэзідэнт не вобраз, не ідал. Прэзідэнт — гэта не партрэт. Павесьце туды фатаздымкі сваіх дзяцей і перад кожным сваім рашэннем глядзіце ім у вочы».

www.svaboda.org