Уладзімір Зяленскі: «Я распускаю Вярхоўную Раду»
Новы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што датэрміновыя выбары ў парламент павінны прайсці праз два месяцы.
Шосты прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які сёння ўступіў на пасаду, абвясціў пра роспуск Вярхоўнай Рады VIII склікання. Як паведамляе карэспандэнт выдання "Гардон", пра гэта Зяленскі заявіў падчас выступу на ўрачыстым пасяджэнні парламента 20 траўня.
Ён заклікаў парламент прыняць некаторыя законапраекты, сярод якіх зняцце дэпутацкай недатыкальнасці, увядзенне крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне і іншыя.
"У вас на гэта будзе два месяцы. Я распускаю Вярхоўную Раду VIII склікання", — сказаў Зяленскі дэпутатам.
Іншых дэталяў ён не агучыў.
Паводле gordonua.com